Лiтаратурнымi cцяжынамi Прыдзвiння

Технологическая карта и контрольный текст экскурсии Вид экскурсии: автобусная, литературно-краеведческая Протяженность маршрута: 200 км. Продолжительность экскурсии: 10 часов, из них 5 часов - экскурсионных Состав группы: массовая аудитория                                                                                                                                   

Технологическая карта и контрольный текст экскурсии Вид экскурсии: автобусная, литературно-краеведческая Протяженность маршрута: 200 км. Продолжительность экскурсии: 10 часов, из них 5 часов - экскурсионных Состав группы: массовая аудитория                                                                                                                                    Змест экскурсіі: Літаратурна-краязнаўчая экскурсія на тэму “Літаратурнымі сцяжынамі Прыдзвіння” адкрывае велізарны пласт літаратурнай спадчыны розных эпох – ад часоў Еўфрасінні да нашых дзён. Распавядаецца пра пісьменнікаў і паэтаў, якія сваім жыццёвым ці творчым шляхам знітаваныя з Прыдзвінскай зямлёй. Найбльш падрабязна тэма раскрываецца пры наведванні тых мясцін, дзе жылі ці працавалі творцы пяра альбо людзі, якія зрабілі значны ўнёсак у культурную спадчыну нашай зямлі. Увесь матэрыял паказваецца ў кантэксце беларускай нацыянальнай і еўрапейскай культуры. Эксурсія таксама кранае краязнаўчы матэрыял, які раней не выкарыстоўваўся. Тэма прадуглеждвае наведванне мясцін, звязаных з творчасцю мовазнаўцы Браніслава Эпімах-Шыпілы, пачынальніка беларускага сучаснага прафесійнага тэатра Ігната Буйніцкага, музея-сядзібы пісьменніка Васіля Быкава, паэта Петруся Броўкі, радзімы паэтаў Еўдакіі Лось, Рыгора Барадуліна і Сяргея Законнікава. Краязнаўчы кантэкст экскурсіі разглядаецца пры наведванні унікальнага сярэднявечнага “галоднага” могільніка на Ушаччыне і малавядомага і незвычайнага аб’екта – Беларускага Стоўнхэнджа – каменнай абсерваторыі, аграрнага календара, язычніцкага капішча. А таксама пры наведванні Свята-Янавай жываноснай крыніцы на Гомельскім возеры. З пункту гледжання творчай дзейнасці Васіля Быкава, Рыгора Барадуліна, Браніслава Эпімах-Шыпілы, Ігната Буйніцкага і іншых у нацыянальнай і сусветнай культуры, экскурсія павінна ўспрымацца як частка гуманістычнай культуры і асаблівай формай камунікацыі. Мэта экскурсіі: · Садзейнічаць фарміраванню эстэтычных пачуццяў, любові да сваёй Бацькаўшчыны, культурных і маральных каштоўнасцяў, нацыянальнай свядомасці, годнасці свайго роду і павагі да іншых народаў. · Абуджаць і ўзнаўляць гістарычную памяць, зацікаўленасць да роднай мовы і літаратуры, сваіх глыбінных каранёў, гістарычна-культурнай і духоўнай спадчыны. Задачы экскурсіі: 1. Праз наведванне мясцін, звязаных з жыццём і творчасцю знакамітых літаратурных дзеячаў, паказаць велізарны пласт нацыянальнай культуры, увасоблены ў творчасці пісьменнікаў і паэтаў розных эпох, папулярызаваць беларускую літаратуру і мову – духоўны скарб народа, адкрыць нявыкарыстаны краязнаўчы матэрыял рэгіёна, падымаць з небыцця імёны, незаслужана выкрэсленыя з гісторыі Беларусі. 2. Паказаць хараство беларускай зямлі, невычарпальныя творчыя і духоўныя сілы народа праз наведванне літаратурных музеяў, паказ краявідаў, пры непасрэдным візуальным аглядзе непаўторных куточкаў Ушаччыны і Полаччыны. 3. Праз літаратуру і мову, аб’ектыўны паказ мінуўшчыны спрыяць захаванню спадчыны, прапагандаваць духоўныя каштоўнасці, ідэі гуманізма, дабра і міласэрнасці, паказаць сэнс чалавечага жыцця на прыкладах духоўнага служэння людзям. 4. Дапамагчы ў пашырэнні ведаў і кругагляду ў асваенні праграмнага матэрыялу па гісторыі, літаратуры, роднай мовы і краязнаўству. Праз экскурсію дапамагчы змястоўна адпачыць, з карысцю для фізічнага і духоўнага здароўя. Агульна-метадычныя рэкамендацыі: 1. Арганізацыйныя пытанні вырашаюцца перад пачаткам экскурсіі, на месцы збору групы. Важна да пачатку выезда на маршрут вызначыць аб’екты для агляду на маршруце, месца збору, час пасадкі ў аўтобус. Пуцявая інфармацыя даецца ў аўтобусе, хуткасць руху павінна зніжацца да 20 км у гадзіну. 2. Матэрыял экскурсіі падаецца па тэматычнаму прынцыпу. Час знаходжання ў аўтобусе, на аб’ектах, працягласць выхадаў можа нязначна змяняцца ў залежнасці ад умоў надвор’я. 3. Увесь матэрыял экскурсіі будуецца на літаратурнай, біяграфічнай і гістарычнай аснове і носіць выражаны культуралагічны характар. Экскурсавод павінен карыстацца экскурсійным метадам паказу і расказу з грунтоўным выяўленнем унутраных сувязяў паміж асобнымі аб’ектамі, увязваць матэрыял з вопытам і ведамі экскурсантаў, карыстацца рознымі метадычнымі прыёмамі паказу і расказу, сродкамі мастацкага слова для перадачы атмасферы часу, які раскрывае тэма. 4. Экскурсаводу неабходна карыстацца дыферынцыраваным падыходам, улічваць асновы псіхалогіі, логікі, педагогікі, паслядоўнасць, сістэматычнасць, яснасць і даступнасць у выкладанні тэмы. Пры наведванні шматлікіх аб’ектаў экскурсіі неабходна правільна размеркаваць інфармацыйную і эмацыянальную нагрузку. 5. Раскрыццё падтэмы экскурсіі неабходна пачынаць з папярэдняга агляду і апісання аб’екта ці папярэдняга кароткага агляду (агляд эпохі). Пры вядзенні пуцявой інфармацыі спачатку даваць слоўны матэрыял, а потым паказ аб’екта. 6. Паказ і расказ даецца ў асноўным пры выхадах, падчас руху выкладаецца даведачны матэрыял, а рух аўтобуса выкарыстоўваецца як метадычны прыём для раскрыцця невялікіх падтэм, для рэтраспектыўнага паказу менш значных аб’ектаў ці тых аб’ектаў, якія не ўваходзяць у тэму экскусіі, але абмінуць іх нельга. 7. Усе падтэмы экскурсіі павінны быць звязаныя лагічнымі пераходамі, адзін з варыянтаў якіх прапаноўвае тэхналагічная карта. Экскурсавод творча падыходзіць да лагічных пераходаў, метадычных прыёмаў паказу і расказу, что робіць экскурсію індывідуальным творчым працэсам пазнання. 8. Пры раскрыцці падтэм трэба правільна суадносіць агульны і лакальны матэрыял, агульны не павінен перабольшваць. Чым больш цікавага лакальнага матэрыялу, які падаецца ў кантэксце тэмы і эпохі, тым лепш выглядае працэс пазнання. Не трэба ўводзіць шмат нязначных фактаў, шкодзіць экскурсіі і вялікая колькасць лічбаў. Лічбы і даты павінны быць выверанымі, іх лепш даваць як прыём параўнання. 9. У літаратурнай тэме часам расказ можа пераважаць над паказам. Неабходна шырока выкарыстоўваць цытаванне з твораў пісьменнікаў і паэтаў, легенды і паданні. Цытаты, ці кавалкі літаратурнага матэрыялу павінны як мага больш славесна ілюстраваць паказ. 10. Эфектыўным сродкам актывізацыі ўвагі, асабліва са школьнікамі, з’яўляецца прыём: пытанне-адказ. Напрыклад: 1. Які с твораў пісьменніка вам больш падабаецца. 2. Які з абрадаў нашых продкаў вам вядомы. 3. Каго з сучасных пісьменнікаў Полаччыны вы ведаеце. 11. Пры неабходнасці экскурсавод можа карыстацца карткамі з цытатамі, “партфелем экскурсавода” -- паказваць фатаграфіі, кнігі, аўтографы і інш. 12. У літаратурнай тэме вельмі важна выкарыстоўваць стан прыроды ў дзень экскурсіі як метадычны прыём для характарыстыкі твора ці вобраза. 13. Мова экскурсавода павіна быць літаратурна-размоўнай, вобразнай, даступнай усім катэгорыям экскурсантаў. Экскурсавод павінен умела выкарыстоўваць тэхніку мовы: тэмбр, гучнасць, правільнае вымаўленне, эмацыянальнасць і г.д., ствараць псіхалагічны клімат, экскурсанты павінны адчуць, што экскурсія вядзецца менавіта для іх. 14. Падчас правядзенне экскурсіі магчыма выкарыстанне анімацыйных момантаў: удзел артыстаў, спевакоў, сустрэча з літаратарамі, удзел экскурсантаў у фальклорным свяце, літаратурных чытаннях. Агульна-арганізацыйныя рэкамендацыі: 1. Экскурсаводу трэба сачыць за паслядоўнасцю выхадаў, прыпынкаў, планаваць свабодны час для самастойнага агляду аб’ектаў, любавання прыроднымі з’явамі, набыцця сувеніраў, фатаграфавання, наведвання прыбіральняў. 2. Неабходна вызначыць месца і час збору групы, пасадкі ў аўтобус, нагадаць, каб не забываліся на свае рэчы ў аўтобусе. 3. Асаблівую ўвагу экскурсавод павінен надаць здароўеаберагаючаму фактару, выкананню патрабаванняў экалогіі, тэхнікі бяспекі і санітарна-гігіенічных правілаў у аўтобусе і пры выхадах, правільна арганізоўваць пешыя пераходы. Не стамляць інфармацыяй экскурсантаў, памятаць пра правільныя суадносіны інфармацыйных і рэкрэацыйных задач. 4. Не варта даваць згоду экскурсантам на змяненне маршрута, наведванне незапланаваных аб’ектаў, асабліва самастойна. Лепш гэтыя пытанні агаворваць падчас заказу экскурсіі. Маршрут экскурсіі: Месца сустрэчы з групай – Віленскі гасцінец – г.п. Ветрына (Літаратурна-краязнаўчы музей Браніслава Эпімах-Шыпілы) – былая дзяржаўная мяжа – в. Празарокі (магіла Ігната Буйніцкага) -- в. Кублічы – в. Бычкі (музей-сядзіба Васіля Быкава) – в. Кублічы – в. Рагазіна (сярэднявечны “галодны” могільнік) – в. Пуцілкавічы ( музей-сядзіба П. Броўкі) – в. В.Дольцы – в. Старына (месцы сядзібы Е. Лось) – г.п. Ушачы (хата Рыгора Барадуліна) – в. Сарочына – в. Бікульнічы (беларускі Стоўнхэндж ) – в. Гомель (Свята-Янава крыніца) – месца заканчэння экскурсіі.                                                                                                                               

Название: Лiтаратурнымi cцяжынамi Прыдзвiння
Детальное описание: Технологическая карта и контрольный текст экскурсии Вид экскурсии: автобусная, литературно-краеведческая Протяженность маршрута: 200 км. Продолжительность экскурсии: 10 часов, из них 5 часов - экскурсионных Состав группы: массовая аудитория                                                                                                                                    Змест экскурсіі: Літаратурна-краязнаўчая экскурсія на тэму “Літаратурнымі сцяжынамі Прыдзвіння” адкрывае велізарны пласт літаратурнай спадчыны розных эпох – ад часоў Еўфрасінні да нашых дзён. Распавядаецца пра пісьменнікаў і паэтаў, якія сваім жыццёвым ці творчым шляхам знітаваныя з Прыдзвінскай зямлёй. Найбльш падрабязна тэма раскрываецца пры наведванні тых мясцін, дзе жылі ці працавалі творцы пяра альбо людзі, якія зрабілі значны ўнёсак у культурную спадчыну нашай зямлі. Увесь матэрыял паказваецца ў кантэксце беларускай нацыянальнай і еўрапейскай культуры. Эксурсія таксама кранае краязнаўчы матэрыял, які раней не выкарыстоўваўся. Тэма прадуглеждвае наведванне мясцін, звязаных з творчасцю мовазнаўцы Браніслава Эпімах-Шыпілы, пачынальніка беларускага сучаснага прафесійнага тэатра Ігната Буйніцкага, музея-сядзібы пісьменніка Васіля Быкава, паэта Петруся Броўкі, радзімы паэтаў Еўдакіі Лось, Рыгора Барадуліна і Сяргея Законнікава. Краязнаўчы кантэкст экскурсіі разглядаецца пры наведванні унікальнага сярэднявечнага “галоднага” могільніка на Ушаччыне і малавядомага і незвычайнага аб’екта – Беларускага Стоўнхэнджа – каменнай абсерваторыі, аграрнага календара, язычніцкага капішча. А таксама пры наведванні Свята-Янавай жываноснай крыніцы на Гомельскім возеры. З пункту гледжання творчай дзейнасці Васіля Быкава, Рыгора Барадуліна, Браніслава Эпімах-Шыпілы, Ігната Буйніцкага і іншых у нацыянальнай і сусветнай культуры, экскурсія павінна ўспрымацца як частка гуманістычнай культуры і асаблівай формай камунікацыі. Мэта экскурсіі: · Садзейнічаць фарміраванню эстэтычных пачуццяў, любові да сваёй Бацькаўшчыны, культурных і маральных каштоўнасцяў, нацыянальнай свядомасці, годнасці свайго роду і павагі да іншых народаў. · Абуджаць і ўзнаўляць гістарычную памяць, зацікаўленасць да роднай мовы і літаратуры, сваіх глыбінных каранёў, гістарычна-культурнай і духоўнай спадчыны. Задачы экскурсіі: 1. Праз наведванне мясцін, звязаных з жыццём і творчасцю знакамітых літаратурных дзеячаў, паказаць велізарны пласт нацыянальнай культуры, увасоблены ў творчасці пісьменнікаў і паэтаў розных эпох, папулярызаваць беларускую літаратуру і мову – духоўны скарб народа, адкрыць нявыкарыстаны краязнаўчы матэрыял рэгіёна, падымаць з небыцця імёны, незаслужана выкрэсленыя з гісторыі Беларусі. 2. Паказаць хараство беларускай зямлі, невычарпальныя творчыя і духоўныя сілы народа праз наведванне літаратурных музеяў, паказ краявідаў, пры непасрэдным візуальным аглядзе непаўторных куточкаў Ушаччыны і Полаччыны. 3. Праз літаратуру і мову, аб’ектыўны паказ мінуўшчыны спрыяць захаванню спадчыны, прапагандаваць духоўныя каштоўнасці, ідэі гуманізма, дабра і міласэрнасці, паказаць сэнс чалавечага жыцця на прыкладах духоўнага служэння людзям. 4. Дапамагчы ў пашырэнні ведаў і кругагляду ў асваенні праграмнага матэрыялу па гісторыі, літаратуры, роднай мовы і краязнаўству. Праз экскурсію дапамагчы змястоўна адпачыць, з карысцю для фізічнага і духоўнага здароўя. Агульна-метадычныя рэкамендацыі: 1. Арганізацыйныя пытанні вырашаюцца перад пачаткам экскурсіі, на месцы збору групы. Важна да пачатку выезда на маршрут вызначыць аб’екты для агляду на маршруце, месца збору, час пасадкі ў аўтобус. Пуцявая інфармацыя даецца ў аўтобусе, хуткасць руху павінна зніжацца да 20 км у гадзіну. 2. Матэрыял экскурсіі падаецца па тэматычнаму прынцыпу. Час знаходжання ў аўтобусе, на аб’ектах, працягласць выхадаў можа нязначна змяняцца ў залежнасці ад умоў надвор’я. 3. Увесь матэрыял экскурсіі будуецца на літаратурнай, біяграфічнай і гістарычнай аснове і носіць выражаны культуралагічны характар. Экскурсавод павінен карыстацца экскурсійным метадам паказу і расказу з грунтоўным выяўленнем унутраных сувязяў паміж асобнымі аб’ектамі, увязваць матэрыял з вопытам і ведамі экскурсантаў, карыстацца рознымі метадычнымі прыёмамі паказу і расказу, сродкамі мастацкага слова для перадачы атмасферы часу, які раскрывае тэма. 4. Экскурсаводу неабходна карыстацца дыферынцыраваным падыходам, улічваць асновы псіхалогіі, логікі, педагогікі, паслядоўнасць, сістэматычнасць, яснасць і даступнасць у выкладанні тэмы. Пры наведванні шматлікіх аб’ектаў экскурсіі неабходна правільна размеркаваць інфармацыйную і эмацыянальную нагрузку. 5. Раскрыццё падтэмы экскурсіі неабходна пачынаць з папярэдняга агляду і апісання аб’екта ці папярэдняга кароткага агляду (агляд эпохі). Пры вядзенні пуцявой інфармацыі спачатку даваць слоўны матэрыял, а потым паказ аб’екта. 6. Паказ і расказ даецца ў асноўным пры выхадах, падчас руху выкладаецца даведачны матэрыял, а рух аўтобуса выкарыстоўваецца як метадычны прыём для раскрыцця невялікіх падтэм, для рэтраспектыўнага паказу менш значных аб’ектаў ці тых аб’ектаў, якія не ўваходзяць у тэму экскусіі, але абмінуць іх нельга. 7. Усе падтэмы экскурсіі павінны быць звязаныя лагічнымі пераходамі, адзін з варыянтаў якіх прапаноўвае тэхналагічная карта. Экскурсавод творча падыходзіць да лагічных пераходаў, метадычных прыёмаў паказу і расказу, что робіць экскурсію індывідуальным творчым працэсам пазнання. 8. Пры раскрыцці падтэм трэба правільна суадносіць агульны і лакальны матэрыял, агульны не павінен перабольшваць. Чым больш цікавага лакальнага матэрыялу, які падаецца ў кантэксце тэмы і эпохі, тым лепш выглядае працэс пазнання. Не трэба ўводзіць шмат нязначных фактаў, шкодзіць экскурсіі і вялікая колькасць лічбаў. Лічбы і даты павінны быць выверанымі, іх лепш даваць як прыём параўнання. 9. У літаратурнай тэме часам расказ можа пераважаць над паказам. Неабходна шырока выкарыстоўваць цытаванне з твораў пісьменнікаў і паэтаў, легенды і паданні. Цытаты, ці кавалкі літаратурнага матэрыялу павінны як мага больш славесна ілюстраваць паказ. 10. Эфектыўным сродкам актывізацыі ўвагі, асабліва са школьнікамі, з’яўляецца прыём: пытанне-адказ. Напрыклад: 1. Які с твораў пісьменніка вам больш падабаецца. 2. Які з абрадаў нашых продкаў вам вядомы. 3. Каго з сучасных пісьменнікаў Полаччыны вы ведаеце. 11. Пры неабходнасці экскурсавод можа карыстацца карткамі з цытатамі, “партфелем экскурсавода” -- паказваць фатаграфіі, кнігі, аўтографы і інш. 12. У літаратурнай тэме вельмі важна выкарыстоўваць стан прыроды ў дзень экскурсіі як метадычны прыём для характарыстыкі твора ці вобраза. 13. Мова экскурсавода павіна быць літаратурна-размоўнай, вобразнай, даступнай усім катэгорыям экскурсантаў. Экскурсавод павінен умела выкарыстоўваць тэхніку мовы: тэмбр, гучнасць, правільнае вымаўленне, эмацыянальнасць і г.д., ствараць псіхалагічны клімат, экскурсанты павінны адчуць, што экскурсія вядзецца менавіта для іх. 14. Падчас правядзенне экскурсіі магчыма выкарыстанне анімацыйных момантаў: удзел артыстаў, спевакоў, сустрэча з літаратарамі, удзел экскурсантаў у фальклорным свяце, літаратурных чытаннях. Агульна-арганізацыйныя рэкамендацыі: 1. Экскурсаводу трэба сачыць за паслядоўнасцю выхадаў, прыпынкаў, планаваць свабодны час для самастойнага агляду аб’ектаў, любавання прыроднымі з’явамі, набыцця сувеніраў, фатаграфавання, наведвання прыбіральняў. 2. Неабходна вызначыць месца і час збору групы, пасадкі ў аўтобус, нагадаць, каб не забываліся на свае рэчы ў аўтобусе. 3. Асаблівую ўвагу экскурсавод павінен надаць здароўеаберагаючаму фактару, выкананню патрабаванняў экалогіі, тэхнікі бяспекі і санітарна-гігіенічных правілаў у аўтобусе і пры выхадах, правільна арганізоўваць пешыя пераходы. Не стамляць інфармацыяй экскурсантаў, памятаць пра правільныя суадносіны інфармацыйных і рэкрэацыйных задач. 4. Не варта даваць згоду экскурсантам на змяненне маршрута, наведванне незапланаваных аб’ектаў, асабліва самастойна. Лепш гэтыя пытанні агаворваць падчас заказу экскурсіі. Маршрут экскурсіі: Месца сустрэчы з групай – Віленскі гасцінец – г.п. Ветрына (Літаратурна-краязнаўчы музей Браніслава Эпімах-Шыпілы) – былая дзяржаўная мяжа – в. Празарокі (магіла Ігната Буйніцкага) -- в. Кублічы – в. Бычкі (музей-сядзіба Васіля Быкава) – в. Кублічы – в. Рагазіна (сярэднявечны “галодны” могільнік) – в. Пуцілкавічы ( музей-сядзіба П. Броўкі) – в. В.Дольцы – в. Старына (месцы сядзібы Е. Лось) – г.п. Ушачы (хата Рыгора Барадуліна) – в. Сарочына – в. Бікульнічы (беларускі Стоўнхэндж ) – в. Гомель (Свята-Янава крыніца) – месца заканчэння экскурсіі.                                                                                                                               
Автор публикации:  И. И. Калиновский
Год публикации:  2013
Язык:  белорусский

Возврат к списку