Прадстаўніцы Нацыянальнага агенцтва па турызме з Лісяням Лесікам
3-6 красавіка у Нацыянальным выставачным цэнтры «БелЭкспа» ў Мінску прайшоў 22 Міжнародны кірмаш турызму «Адпачынак -2019». У штогадовым беларускім свяце адпачынку, падарожжаў і новых уражанняў прынялі ўдзел прадстаўнікі турыстычнай індустрыі з 15 краін свету.
Сяргей Кавальчук, міністр спорту і турызму Беларусі, афіцыйна адкрывае кірмаш турызму «Адпачынак - 2019»
У першы дзень, 3 красавіка, кірмаш быў афіцыйна адкрыты міністрам спорту і турызму Рэспублікі Беларусь Сяргеем Кавальчуком. Многія беларускія і замежныя афіцыйныя асобы наведалі кірмаш, каб асабіста даведацца пра самыя разнастайныя паслугі і мерапрыемствы, што былі прадстаўлены ўдзельнікамі. Мерапрыемства таксама актыўна асвечвалася беларускімі СМІ.
Тэлеканал ОНТ бярэ інтэрв'ю ў амбасадара Палестыны ў Беларусі Халіда Арыката каля стэнда Нацыянальнага агенцтва па турызме
Сяргей Кавальчук, міністр спорту і турызму, і Міхаіл Партны, намеснік міністра спорту і турызму, на стэндзе Віцебшчыны
Кірмаш зноў пацвердзіў, што турызм з'яўляецца адной з нямногіх з'яў, здольных у аднолькавай ступені спадабацца людзям самых розных узростаў, інтарэсаў і прафесій. «Адпачынак - 2019» наведвалі па адзіночцы, кампаніямі і сем'ямі, моладзь і пажылыя людзі, дарослыя і дзеці.
22 Міжнародны кірмаш турызму «Адпачынак - 2019»
Цяперашняя выстава, вядома ж, не магла абысціся без галоўнага спартыўнага мерапрыемства Беларусі гэтага года - II Еўрапейскіх гульняў. Так, стэнд Нацыянальнага агенцтва па турызме, які прадстаўляў таксама і ўсе рэгіёны краіны, быў аформлены ў стылістыцы будучых спаборніцтваў. А сам кірмаш наведаў сімвал гульняў, Лісяня Лесік, які не ўпускаў шанцу паразмаўляць з усімі гасцямі і зрабіць іх дзень трохі ярчэй.
Лесік наведвае стэнд Нацыянальнага агенцтва па турызме
Акрамя знаёмства з багатым турыстычным патэнцыялам Беларусі на галоўным стэндзе «Адпачынку - 2019» і сапраўды тытанічнай працы па выбары напрамкаў і тураператараў для сваіх бліжэйшых канікул, наведвальнікі кірмашу маглі наведаць прэзентацыі ўнутраных і замежных турпрадуктаў, абмяркаваць трэнды і перспектывы развіцця індустрыі на семінарах і круглых сталах, дэгуставаць прадукцыю мясцовых вытворчасцяў ці ўдзельнічаць у шматлікіх розыгрышах, дзе прызамі маглі стаць як дэлікатэсы нацыянальных кухняў, так і паўнавартасныя туры.
Прэзентацыя рэгіянальнай крыніцы інфармацыі «Планета Беларусь»
Прысмакі беларускіх сядзіб
Прадстаўніца Нацыянальнага агенцтва па турызме каля звону пажаданняў, прадстаўленага Гродзенскай вобласцю.
Кірмаш ўрачыста скончыўся ў суботу, 6 красавіка. Нацыянальнае агенцтва па турызме (як і Міністэрства спорту і турызму) было асабліва адзначана арганізатарамі выставы за партнёрства і супрацоўніцтва ў развіцці кірмашу.
Дыпломы Нацыянальнага агенцтва па турызму і Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь «За партнёрства і супрацоўніцтва ў развіцці кірмашу»