Да 35-годзя святкавання Міжнароднага Дня помнікаў і гістарычных мясцін – 350 экскурсій у Межах Фэста экскурсаводаў.

IMG_5289.jpeg 

Пачынаючы з 1984 года адзначаецца 18 красавіка – Міжнародны дзень помнікаў і гістарычных мясцін. З’явіўся ён ў календары невыпадкова, бо ў свеце ёсць шмат цікавых помнікаў і аб’ектаў, якія патрабуюць нашай ўвагі і клопату. У Беларусі знаходзіцца вялікая колькасць гістарычных будынкаў, многія з іх вядомы жыхарам і гасцям нашай краіны, але ёсць і тыя, якія “забыты”, але пры гэтым захоўваюць сваю ўнікальную гісторыю і свае таямніцы. Сумна чуць, калі мясцовыя жыхары зусім не ведаюць гісторыі сваей мясціны. Неабходна зацікавіць людзей імкнуцца да вывучэння гісторыі сваей Радзімы і мясцінкі, бо ведаючы гісторыю чалавек зусім па іншаму ставіцца да аховы помнікаў і аб’ектаў архітэктуры.

IMG_6583.JPG

У Беларусі у гэтым годзе адбылася значная падзея – 10 Фэст экскурсаводаў. Нарадзілася ідэя правядзення фэстываля ў студенцкіх колах у 2009 годзе. На той момант прагучала думка праводзіць бязкаштоўныя экскурсія па гарадах і мястэчках Беларусі. Фармат мерапрыемства прадугледжваў, што любы зацікаўлены чалавек (не абавязкова экскурсавод, гэта мог быць краязнавец, мастаўствазнавец ці гісторык) мог правесці экскурсію ў межах Фэста. Пачыналі Фэст экскурсаводаў з 25 экскурсій (большая частка з якіх адбылася ў Мінску), а селёта ён вырас да 350 экскурсій! Праз правядзення экскурсій ставілася мэта зацікавць гісторыей тых мясцін, якія побач з намі, і таксама паспрыяць таму, каб людзі наведалі таксама экскурсіі ў рэгіенах. Для гэтага спатрэбілася 10 год, каб людзі выязжалі з буйных гарадоў і наведвалі экскурсіі ў рэгіенах. У гэтым годзе ёсць прыклады, калі замест мінскіх экскурсій людзі абіралі экскурсію ў Барысаве, ці з Гомеля дабіралісь да Мазыра.

IMG_6466.JPG

2019 год  - асаблівы год правядзення Фэста экскурсаводаў. Толькі па Мінску адбылося каля 100 аўтарскіх экскурсій, якія краналі не толькі гістарычны цэнтр, а таксама і районы ( Грушаўка, Уручча, Каменная Горка). Мясцовыя жыхары імкнуцца бліжэй пазнаеміцца з таямніцамі района, у якім жывуць. Адбыліся і экскурсіі-квэсты для дзяцей, экскурсіі-вандроўкі на літаратурным творам, экскурсіі для людзей з інваліднасцю, роварные экскурсіі. Цікава, што многія фарматы экскурсій і нарадзіліся менавіта на Фэсце. Некалькі год таму ў Мінску дзякуючы Людміле Скрадаль адбыліся экскурсіі з выкарыстаннем тактыльных макетаў, якія дазвалялі людзям з парушэннем зрока “уявіць і адчуць” Мінскую ратушу і Плошчу Незалежнасці. Гіды,якія ўдзельнічаюць ў Фэсце экскурсаводаў не першы год, імкнуцца не толькі лда якаснага правядзення экскурсіі, але і да пашырэння форм правядзення экскурсіі. Асобна хочацца адзначыць і храмы, якія актыўна далучаюцца і дзе святары праводзяць экскурсіі.

IMG_6647.JPG

Пашырылась і геаграфія правядзення экскурсій. Самая “далекая” наша экскурсія адбылася ў Мадрыдзе! Таксама адбыліся экскурсіі ў Вільне і Праге. Усе экскурсіі ў межах Фэста адбываліся безкаштоўна.

IMG_5283.jpeg

А зараз пра лічбы.

350 экскурсій, 4800 рэгістрацый праз сайт на экскурсіі, каля 4000 чалавек, якія наведалі экскурсіі ў Мінску.

Не забудземся і пра нашы рэгіянальныя экскурсіі. Рэкардсменам па колькасці экскурсій была Гродзенская вобласць. За час Фэста экскурсіі толькі ў Гародне наведалі 800 чалавек. Актыўна далучылася і Берасцейская вобласць, дзе прайшлі экскурсіі ў Берасці, Пінску,Жабінке, Івацевічах і іншых. У Гомельскай вобласці актыўна да Фэста далучыліся і храмы, дзе былі праведзены экскурсіі святарамі.У Віцебскай вобласці прайшлі экскурсіі –квэсты і экскурсіі па музейных прасторах. Незвычайныя экскурсіі прайшлі ў Магілёўскай вобласці (напрыклад экскурсія з ліхтарамі ў Клімавічах).

IMG_6652.JPG

Таксама хочацца падзячыць і тых, хто далучыўся да арганізацыі Х Фэста экскурсаводаў. Арганізатарамі выступіла Нацыянальнае агенства па турызме пры падтрымцы Міністэрства спорта і турызма , ІКАМОС і Беларускі Фонд Культуры. Фінансава падтрымалі Фэст экскурсаводаў тураператар “Віаполь” і TravelAgency.by.

IMG_5269.jpeg

І канешна, хацелася б падзячыць нашай камандзе: Гайдук Таццяне і Грышкевіч Святлане (агульная каардынацыя), Чарнаморцавай Валерыі (каардынатар рэгіянальных экскурсій), Толчыкавай Ганне (дзякуючы якой працаваў наш сайт і ўсе тэхнічныя непаладкі хутка вырашаліся), Аляксандровіч Зміцер (наш галоўны валанцёр), Халадзінскую Марыю (кардынатар храмавых экскурсій), Буча Андрэю (кардынацыя экскурсіі па замежжу), Паўлу Каралёву і Тімафею Акудовічу, нашым каардынатарам у рэгіёнах: Нарынкевіч Міхаілу, Малафеечвай Вольге, Карсакову Змітру, Меркіс Яўгену, Булаўскаму Ўладзіміру .Дзякуй таксама і нашым шыкоўным экскурсантам, якія наведвалі нашыя экскурсіі і дасылаюць нам свае фотаздымкі і водгукі (можна дасылаць ў нашы суполкі). Дзякуй, што натхняецце і дапамагаецце рабіць Фэст з кожным годам ўсе лепш. Са Святам.


Таццяна Гайдук

Паводле: Аргкамітэт “Фэста экскурсаводаў”.