Унікальная натуральная прырода Беларусь багата чароўнай разнастайнасцю рэдкіх відаў раслін і жывёлаў ў некалькіх нацыянальных парках і комплексных праектах па ахове прыроды.

Беларускі ландшафт

bel_nature_1.jpg

Ландшафт Беларусі вельмі зялёны. Натуральная расліннасць пакрывае 93,1% зямлі і 1/3 ўсяго зялёнага ландшафта складае лес.

У беларускіх лясах можна знайсці 28 тыпаў дрэў і каля 70 тыпаў кустоў, сярод якіх:

  • бярозы (на ўсёй тэрыторыі краіны);
  • хвоі (на ўсёй тэрыторыі краіны);
  • іглічныя пароды (паўночныя рэгіёны);
  • дубы (паўднёвыя рэгіёны).
Беларусь клічуць «сінявокай», таму што на поўначы мноства азёр, а Палессе на поўдні накрыта балотамі ў басейне ракі Прыпяць.

Некаторыя рэгіёны Беларусі могуць пахваліцца унікальным ландшафтам, рэдкімі раслінамі і жывёламі, якія ахоўваюцца дзяржавай ў нацыянальным парках.

Беларускія дзікія жывёлы

Беларусь - гэта дом для шырокага шэрагу дзікіх жывёл і птушак, многія з якіх адносяцца да рэдкіх відах.

76 відаў пазваночных жывёл зарэгістравана ў Беларусі, у тым ліку:

  • ласі;
  • алені;
  • дзікі;
  • бабры;
  • ваўкі.
Таксама ў Беларусі пражывае каля 300 відаў птушак.

Беларуская Чырвоная Кніга была створана з мэтай абароны рэдкіх і знікаючых відаў раслін і жывёл. Зараз у Чырвонай Кнізе зарэгістраваныя і пад абаронай знаходзяцца:

  • 17 відаў млекакормячых;
  • 72 відаў птушак;
  • 4 віды амфібій;
  • 10 відаў рыб;
  • 72 віды насякомых.
Па ўсёй Беларусі уладкаваны запаведнікі і заказнікі, каб абараніць багатую разнастайнасць дзікай прыроды краіны.

Нацыянальныя паркі і заказнікі

У Беларусі уладкаваны пяць нацыянальных паркаў, абароненых на дзяржаўным узроўні. Іх праца падтрымліваецца міжнароднымі арганізацыі, напрыклад, ЮНЕСКА.

Белавежская пушча

Беловежская пуща

Белавежская пушча знаходзіцца ў Брэсцкай вобласці, у 340 км на паўднёвы захад ад Мінска. Існуюць сведчанні, што ў гэтай мясцовасці работа па абароне прыроды праводзілася з даўніх часоў. Арганізацыя ЮНЕСКА падала парку статус аб'екта сусветнай спадчыны ў 1992 годзе і статус біясфернага запаведніка ў 1993 годзе.

Белавежская пушча - дом для многіх старажытных дубоў узростам больш за 500 гадоў, а таксама векавых ясеняў, хвояў і ялін.

Таксама тут жывуць буйныя папуляцыі жывёл і птушак, у тым ліку самай вялікай ў свеце папуляцыі еўрапейскіх зуброў і вялікіх падворлікаў.

Бярэзінскі біясферны запаведнік

Березинский биосферный заповедник

Гэты парк размяшчаецца ў Віцебскай вобласці і быў заснаваў ў 1925 годзе з мэтай абараніць рэдкія віды жывёл паўночнай частцы Беларусі. Усяго ў 120 км ад Мінска, ён з'яўляецца часткай Сусветнай сеткі біясферных запаведнікаў ЮНЕСКА.

Запаведнік складаюць лясы, балота, рэзервуары і лугі. Больш за палову вядомых відаў беларускай фауны можна знайсці тут, у тым ліку:

  • 56 відаў млекакормячых;
  • 220 відаў птушак;
  • 9 відаў земнаводных;
  • 5 відаў рэптылій;
  • 34 відаў рыб.
Нацыянальны парк «Браслаўскія азёры»

Браславские озёра

Гэты парк быў заснаваны ў 1995 годзе на тэрыторыі выдатных азёр Віцебскай вобласці на паўночным захадзе Беларусі.

Парк памерам больш 69 000 гектараў служыць домам для больш чым 800 відаў раслінаў, 20 з якіх знаходзяцца пад пагрозай вымірання. Там жывуць:

  • 30 відаў рыб;
  • 189 відаў птушак (85% іх усіх гнёзд птушак беларусі);
  • 45 відаў млекакормячых;
  • 10 відаў земнаводных;
  • 6 відаў рэптылій.
Старажытны горад Браслаў, заснаваны ў 11 стагоддзі, маляўніча размешчаны ў сярэдзіне парку.

Нарачанскі нацыянальны парк

Нарочанский национальный парк

Нарачанскі нацыянальны парк у Мінскай вобласці быў заснаваны ў 1999 годзе.

Больш за трэць яго 94 000 гектараў складае лес, у якім расце вялікая частка хваёвых дрэў краіны.

У парку, акрамя запаведнай зоны, ёсць і рэкрэацыйная зона, папулярная сярод рыбакоў за вялікія, добра заселеныя рыбай азёры. Акрамя таго, парк вядомы натуральнымі крыніцамі, а на яго тэрыторыі размяшчаюцца 18 санаторыяў і аздараўленчых цэнтраў.

Прыпяцкі нацыянальны парк

Припятский национальный парк

Гэты парк размяшчаецца ў Гомельскай вобласці на поўдні краіны, у 250 км ад Мінска.

Яшчэ з 1969 года тут знаходзіўся запаведнік поймы ракі Прыпяць, а сёння парк пакрывае займае больш 85 000 гектараў.

У 1987 годзе ў парк засялілі еўрапейскіх зуброў, і на сённяшні дзень тут жывуць:

  • 51 від млекакормячых;
  • 11 відаў земнаводных;
  • 7 відаў рэптылій;
  • 37 відаў рыб;
  • 246 відаў птушак.
Чарнобыль: якія рызыкі?

Чарнобыльская катастрофа 1986 г. у суседняй Украіне была сусветнай горшай ядзернай аварыяй. Больш за 60% выкідаў са станцыі паўплывала на тэрыторыю Беларусі.
Найбольш пацярпела ад гэтай катастрофы стала Гомельская вобласць на паўднёвым усходзе краіны.

І хоць турысты, якія наведваюць Гомель або Беларусь у цэлым, могуць мець якія-небудзь асцярогі датычна радыяцыі, цяпер навукова даказана, што шкодны ўплыў на здароўе наведвальнікаў Беларусі з'яўляецца мінімальным.

У найбольш забруджаных зонах, дзе цэлыя вёскі застаюцца спустошанымі, устаноўлены жорсткія меры кантролю, і наведваць іх без афіцыйнага дазволу ўладаў забаронена.