Прагуляцца па палях з квітнеючай лавандай, зрабіць прыгожыя фатаграфіі і атрымаць асалоду ад водару гэтых кветак-мара многіх беларусаў і беларусак. Зараз для гэтага не абавязкова ехаць у Праванс, бо лавандавыя палі з'явіліся ў Беларусі. Цяпер і ў нас ёсць такiя месцы.

"Гомельскi Праванс"

Вёска Рудня Спонiцкая, Веткаўскага раёна Гомельскай вобласці (285 км ад Мінску)

Яе гаспадар Алег Дубляк, родам з Малдовы. Фермер пызнаецца, што вырошчваць лаванду пачаў больш для душы, бо, гледзячы на ўсе адценнi фiялетавага колеру i ўдыхаючы неверагодна прыемны водар, зараджаецца энэргiей на цэлы дзень. Лавандавае поле вельмі вялікае, таму тут можа размясціцца адразу некалькі сем'яў для фотоссесии або вялікая экскурсійная група. Для прыгожых кадраў усё прадугледжана: можна ўзяць у арэнду паветраныя сукенкі, кошыкі, саламяныя капялюшыкі. А пасля фотасесіі можна купіць букет свежай лаванды ў памяць аб такім цудоўным месцы.

https://www.instagram.com/gomelskii_provans/


photo_5386714658448195024_y.jpg

"Блакiтны сад"

Вёска Дуравiчы, Вiленскi раён Мінскай вобласці (80 км ад Мінску)

Заснавальніца саду – Вольга Леановіч, стварыла яго ў вёсцы Дуравічы, дзе жыла яе бабуля. "Блакітны сад" - гэта невялікае лавандавае поле ў 300 кусцікаў. Зараз там можна арганізаваць фотасесію, а пасля набыць букецік з лаванды, саджанец гэтай прыгожага расліны ці сашэ - мяшэчкі з высушанай лавандай, якія звычайна кладуць у шафу для прыемнага паху.

https://www.instagram.com/blakitnysad/


photo_5386714658448195025_y.jpg

"Лаванда Лепей"

Вёска Чорасава, Лепельскi раён Віцебскай вобласці (180 км ад Мінска)

Уладальнік лавандавага поля "Лаванда Лепей" Артур Паўлаў прызнаецца, што ідэя стварыць лавандавае поле належала яго жонцы Лоры. Пасля іх падарожжа ў Латвію яны зразумелі, што такое месца павінна абавязкова быць у Беларусі. Віла "Лаванда Лепей" размясцілася на беразе возера ў Лепельскім раёне. Прыехаўшы сюды, вы сапраўды будзеце забяспечаны прыгожымі відамі: з аднаго боку - ціхая вада, з другога – квітнеючая лаванда. Зараз на віле праходзяць не толькі фоаосесіi, але і міні-пікнікі, пленэры, майстар-класы па маляванні лаванды акварэллю, а пасля любой актыўнасці можна набыць букецік або сашэ з лаванды.

https://www.instagram.com/lavandalepey/

Па матэрыялу газеты "Звязда", фота з Instagram уладальнікаў