“Мы не адразу зразумеем,
Як цяжка ўзняць было б крыло
І ўзвіцца ўверх назло завеям,
Каб іх на свеце не было.”

Г.Бураўкін

 

У першую нядзелю кастрычніка ў Беларусі адзначаецца прафесійнае свята – Дзень настаўніка.

Настаўнік – гэта асоба, якая не толькі дае веды, але і вучыць верыць у свае сілы і спраўляцца з цяжкасцямі. Час імкліва бяжыць, а нам, былым вучням, пры сустрэчы здаецца, што настаўнікі не змяняюцца. Такая ж адкрытая ўсмешка, клапатлівы позірк і стос сшыткаў у руках. А з якім заміраннем сэрца прыгадваецца апошні званок і слёзы на вачах тваёй любімай настаўніцы…

Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту не абмінуў гэтае цёплае і радаснае свята!

Запрашаем вучняў і настаўнікаў правесці гэты дзень цікава і весела ў музеі пад адкрытым небам! 

1.10.2022

13.00-17.00

Вас чакае:

  • Экскурсіі ў помніках драўлянага дойлідства;
  • Захапляльныя майстар-класы;
  • Караоке пад адкрытым небам;
  • Музычная праграма;
  • Традыцыйныя беларускія народныя танцы і гульні;
  • Конкурсы і спаборніцтвы для самых кемлівых.

За дадатковую плату можна:

  • набыць сувеніры ад народных майстроў;
  • наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.

Экспазіцыя музея працуе з 11:00 да 19.00. Каса працуе з 11:00 да 18:30. 

Шаноўныя наведвальнікі!

  • Калі ласка, паклапаціцеся аб абутку і вопратцы згодна ўмоў надвор’я.
  • Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.
  • На тэрыторыі музея адсутнічае банкамат. Для набыцця сувеніраў у рамеснікаў неабходна мець пры сабе наяўныя грошы. Квіткі і сувеніры ў касе вы можаце набыць па безнаяўным і наяўным разліку.

Як нас знайсці?

Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка» каля аг. Азярцо.

Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя» прыгараднымі аўтобусамі ў накірунках: Мiнск –Дубянцы, Заходнія могілкі (170Э), Чыкі; маршрутнае таксі №1277.

https://ru.etna.by/events/meropriyatie-den-uchitelya-2022.html