25 чэрвеня 2022 года

з 18.00 да 21.00

 

Купалле – старажытнае летняе свята ў гонар сонца, найвышэйшага росквіту прыроды і зеляніны.

У таямнічую купальскую ноч уся вясковая грамада збіралася ля вогнішча, каб спаліць старыя рэчы, павадзіць карагоды і зладзіць вясёлыя гулянні.

Менавіта ў купальскую ноч кожны прагнуў адшукаць папараць-кветку і авалодаць усімі ведамі зямлі. А вядзьмаркі і чараўнікі карысталіся магчымасцю ператварыцца на адну ноч у змей, каб нарабіць шкоды людзям.

Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту запрашае далучыцца да прыгожага і чароўнага летняга свята па беларускіх традыцыях!                       

Вас чакае:

  • Пляценне вянкоў;
  • Купальскае шэсце з традыцыйнымі песнямі;
  • Вогнішча: карагоды, гульні, пераскокі;
  • Варожбы на вянках і зеляніне;
  • Чарадзейныя казкі;
  • Майстар-клас па вывучэнню купальскіх песень;
  • Майстар-клас па традыцыйным танцам пад беларускія народныя інструменты;
  • Выступленні фальклорных калектываў.

За дадатковую плату можна:

- набыць сувеніры ад народных майстроў;

- наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.

 Купалье 2022г..jpg

Кошт квіткоў:

студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет) – 4,50 руб.;

-  для школьнікаў, навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 4,50 руб.;

для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

 

Экспазіцыя музея працуе з 11:00 да 19.00. Каса працуе з 11:00 да 18:30.

 

Шаноўныя наведвальнікі!

  • Калі ласка, паклапаціцеся аб абутку і вопратцы згодна ўмоў надвор’я.
  • Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.
  • На тэрыторыі музея адсутнічае банкамат. Для набыцця сувеніраў у рамеснікаў неабходна мець пры сабе наяўныя грошы. Квіткі і сувеніры ў касе вы можаце набыць па безнаяўным і наяўным разліку.

 

Як нас знайсці?

Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка» каля аг. Азярцо.

Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя» прыгараднымі аўтобусамі ў накірунках: Мiнск –Дубянцы, Заходнія могілкі (170Э), Чыкі; маршрутнае таксі №1277.