Упершыню ў гісторыі лёгкай атлетыкі ў Беларусі пройдзе матч мацнейшых сусветных зборных Еўропы і ЗША. 

Ініцыятарам правядзення матчу стаў прэзідэнт Еўрапейскай лёгкаатлетычнай асацыяцыі Свен Арнэ Хансэн. Такія спаборніцтвы не праводзіліся з 1960-1970-х гадоў, калі вялікая ўвага была прыкавана да міжнародных матчавых сустрэч, такіх як матч СССР - ЗША. 

Даты: 9-10 верасня 2019 года. 

Месца правядзення: Нацыянальны алімпійскі стадыён "Дынама". 

Чакаецца ўдзел каля 300 спартсменаў. У кожным відзе праграмы выступяць па 8 атлетаў (4 прадстаўнікі ад Еўропы і 4 - ад ЗША). Канчатковы склад зборных кантыненты назавуць 1 верасня.

Спартыўныя дысцыпліны: 

  • кіданне молата; 

  • трайны скачок; 

  • бег на 100 м, 400 м, 800 м, 1500 м і 3000 м; 

  • бег на 3000 м з перашкодамі; 

  • эстафета 4х100 м; 

  • скачок у вышыню; 

  • кіданне дыска; 

  • кіданне кап'я; 

  • штурханне ядра. 

Пасламі спартыўнай падзеі з'яўляюцца тры зоркі сусветнага ўзроўню: чэмпіёны свету і Еўропы Раміль Гуліеў (Турцыя), Марыя Ласіцкене (нейтральная спартсменка з Расійскай Федэрацыі) і Кацярына Стэфанідзі (Грэцыя).* 

* Па стане на 5 жніўня 2019 года. 


Крыніцы: БелТА, афіцыйны сайт матчу http://www.europe-usa.com/.