18 траўня 2023 у Міжнародны дзень музеяў пачне работу новая экспазіцыйная прастора ў складзе Гісторыка-культурнага музея-запаведніка “Заслаўе” — Музей беларускай маляванкі. 

Урачыстае адкрыццё пастаяннай экспазіцыі мае адбыцца а 12/00 па адрасе: вул. Дачная, д. 13, г. Заслаўе.

 афішка_маляванка_экспазіцыя-.jpg

У рамках мерапрыемстваў, прымеркаваных да Міжнароднага дня музеяў і пачатку работы новага музея запланаваны шэраг акцый і мерапрыемстваў, у тым ліку:

  • урачыстае адкрыццё часовай экспазіцыі “Маляваны дыван: свята колеру, формы і сюжэту” і акцыя «Музей беларускай маляванкі. Плён і пожня ў сэрцах…» — 19 траўня а 14/00, Музей беларускай мяляванкі (вул. Дачная, д. 13, г. Заслаўе);
  • акцыя “Музей Беларускай маляванкі / Discovery — стань першым!” у рамках міжнароднага праекта “Ноч музеяў” — 19 траўня а 19/00, Музей беларускай мяляванкі (вул. Дачная, д. 13, г. Заслаўе).

 афішка_маляванка_выстава-.jpg

Для сувязі:

Тэл.: +375–17–5177613

e-mail: nea@zaslaue.by

навукова-экспазіцыйны аддзел Запаведніка