26 сакавіка 2024 у Гісторыка-культурным музеі-запаведніку “Заслаўе” мае прайсці навукова-практычны семінар “Дзень беларускай выцінанкі ў Музеі маляванкі ў Заслаўі”, прысвечаны традыцыі беларускай выцінанкі, яе вывучэнню, захаванню і трансляцыі сучаснікамі.
Праграмай семінара запланаваныя сустрэчы з выцінаншчыцамі Лізаветай Чырвонцава, Наталляй Чэрвонцава, Людмілай Ваўковіч-Борыс, Галінай Жураўлёвай, майстар-класы, лекцыі. Наватарствам семінара будзе сінтэз двух вымярэнняў — рэальнага і віртуальнага: удзельнікі пазнаёмяцца з выцінанкамі на выставе і здзейсняць падарожжа па віртуальным музеі выцінанкі ў акулярах VR.
Навукова-практычны семінар пройдзе з удзелам адміністрацыі і навучэнцаў УА “Маладзечанскі дзяржаўны музычны каледж імя М.К. Агінскага”, спецыялістаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, прадстаўнікоў Мінскага абласнога цэнтра народнай творчасці.
Традыцыя вырэзвання з паперы (выцінанка-выбіванка) і беларускае мастацтва выцінанкі ўключаныя ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь. На дадзены момант рыхтуюцца дасье для ўключэння ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА традыцыйнага мастацтва беларускай выцінанкі.
Дата: 26 сакавіка 2024 года
Час: 13.30
Месца: Музей беларускай маляванкі (вул. Дачная, д. 13, г. Заслаўе)
Для сувязі: nea@zaslaue.by, тэл.: +375–17–5177613
ПРАГРАМА
навукова-практычнага семінара, прысвечанага традыцыі беларускай выцінанкі, яе вывучэнню, захаванню і трансляцыі сучаснікамі “Дзень беларускай выцінанкі ў Музеі маляванкі ў Заслаўі”
ЗАПРОШАНЫЯ ЎДЗЕЛЬНІКІ
Майстры выцінанкі:
Лізавета Чырвонцава
Наталля Чэрвонцава
Людміла Ваўковіч-Борыс
Галіна Жураўлёва
Віртуальная выцінанка:
Юлія Цыркунова
Навучэнцы “Маладзечанскі дзяржаўны музычны каледж імя М.К. Агінскага”
Прадстаўнікі адміністрацыі каледжа
Спецыялісты Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў БДУКМ
Экскурсаводы г. Мінска
Прадстаўнікі МОЦНТ
Прадстаўнікі СМІ
Часовая экспазіцыя работ:
Лізаветы Чырвонцавай, Наталлі Чэрвонцавай, Людмілы Валковіч-Борыс,
Выцінанка Галіны Жураўлёвай, студэнтаў каледжа
ПЛАН МЕРАПРЫЕМСТВА:
13.30 — экскурсія па музеі
14.30 — адкрыццё навукова-практычнага семінара
14.40 — лекцыя пра культурную спадчыну Беларусі, чытае Каліноўская Алена Тадэвушаўна, вядучы спецыяліст Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў БДУКМ, саветнік Мінкульта па пытаннях аховы спадчыны
15.00 — майстар-класы і творчыя сустрэчы
Лізаветы Чырвонцавай, зала зменных экспазіцый
Наталлі Чэрвонцавай, зала зменных экспазіцый
Віртуальная выцінанка, зала зменных экспазіцый, зона ВИАР
Філасофія выцінанкі з Галінай Жураўлёвай, зала Я. Драздовіча
15.50 — падвядзенне вынікаў, закрыццё навукова-практычнага семінара