15 кастрычніка 2022 года

з 13.30 да 15.00

 

«Прыйшлі Пакровы – равуць дзеўкі як каровы» – так казалі ў народзе 14 кастрычніка. Менавіта з гэтага часу пачынаўся самы спрыяльны перыяд для вяселляў. Уся цяжкая сельскагаспадарчая праца ў полі завяршалася, а на сталах з’яўляўся багаты ўраджай.

Гаспадары ў гэты дзень абавязкова назіралі за надвор’ем. Калі на Пакровы цёпла, то і зіма будзе цёплай.

Запрашаем наведаць Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту, каб пабачыць традыцыйныя абрадавыя дзеі, пачуць восеньскія і вясельныя песні, найгрышы на музычных інструментах!

 

Вас чакае:

  • Музычная праграма ад гурта «Гасцінец»;
  • Абрад «Сватанне»;
  • Абрад «Выправаджэнне ў войска»;
  • Кірмаш ад народных майстроў;
  • Майстар-клас па «набіванцы»;
  • Майстар-клас па кавальству;
  • Майстар-клас па вырабу паяскоў з нітак;
  • Традыцыйныя танцы і гульні.

За дадатковую плату можна:

- набыць сувеніры ад народных майстроў;

- наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.

 

Экспазіцыя музея працуе з 10:00 да 17.00. Каса працуе з 10:00 да 16:30.

 

Шаноўныя наведвальнікі!

  •  Калі ласка, паклапаціцеся аб абутку і вопратцы згодна ўмоў надвор’я.
  •  Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.
  •  На тэрыторыі музея адсутнічае банкамат. Для набыцця сувеніраў у рамеснікаў неабходна мець пры сабе наяўныя грошы. Квіткі і сувеніры ў касе вы можаце набыць па безнаяўным і наяўным разліку.

 

Як нас знайсці?

Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка» каля аг. Азярцо.

Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя» прыгараднымі аўтобусамі ў накірунках: Мiнск – Дубянцы, Заходнія могілкі (170Э), Чыкі; маршрутнае таксі №1277.