18 красавіка 2025 а 13.30 у Музеі беларускай маляванкі Гісторыка-культурнага музея-запаведніка “Заслаўе” (вул. Дачная, д.13) мае адбыцца адкрыццё фотапраекта “Сілуэты спадчыны” і сустрэча з яе аўтарам Уладзімірам Цвіркам.
Уладзімір Цвірка — мастак-дызайнер, вандроўнік, калекцыянер, фатограф, аўтар турыстычных праектаў і маршрутаў па Беларусі, выдання “250 залатых маршрутаў маёй Беларусі”. Аўтар фотапраекта “Сілуэты Спадчыны”, які прэзентаваўся ў Доме ўрада, Прэзідэнцкай бібліятэцы Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры, Ашмянскім краязнаўчым музей ім. Ф. Багушэвіча і інш. Падчас сустрэчы Уладзімір Цвірка распавядзе пра свае вандроўкі па Беларусі, майстэрства рэстаўрацыі і фотафіксацыі помнікаў архітэктуры, стварэнне турыстычных маршрутаў, яго дасягненні ў захаванні гістарычнай і культурнай спадчыны Беларусі.
Запрашаем прыняць удзел у адкрыцці выставы і сустрэчы з аўтарам, што безумоўна будзе насіць вялікі выхаваўчы, адукацыйны і пазнавальны эфект, спрыяць развіццю творчых, інтэлектуальных і мастацкіх здольнасцей.