Чароўныя дзеі ў чароўны час!

9 ліпеня 2022 года


Свята ў гонар летняга сонцавароту – адзін з галоўных рытуалаў нашых продкаў. Гэта незвычайны час, калі сонейка на небе «грае і пераліваецца» асабліва яскрава.

Перад купальскай ноччу дзяўчаты ішлі на лугі збіраць зёлкі і абмяркоўваць, як будуць варажыць. Лічылася, што травы, сабраныя ў купальскі час маюць лекавую і цудадзейную моц.

Хлопцы таксама не сядзелі склаўшы рукі. Трэба было падрыхтаваць сухое ламачча на вогнішча, а потым пераапрануцца ў чорта ці вадзяніка, каб напалохаць дзяўчат.

Праз купальскае вогнішча скакалі ўсе – і моладзь, і людзі сталага веку. Верылі, што купальскі агонь знішчае ўсё благое, што перашкаджае чалавеку ў жыцці.

Далучайцеся і Вы да старадаўніх традыцый святкавання Купалля разам з намі ў Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту!


Вас чакае:

  • Жывы гук народных песень ад гурта «Гасцінец»;
  • Купальскія вянкі і варожбы;
  • Карагоды, гульні, танцы пад акардыён, скрыпку ды дуду;
  • Ачышчальнае вогнішча;
  • Майстар-клас па вывучэнню купальскіх песень;
  • Рэканструкцыя традыцыйных абрадаў.


За дадатковую плату можна:

- набыць сувеніры ад народных майстроў;

- наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.


Кошт квіткоў:

  • для дарослых – 11,00 руб.;
  • студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет) – 6,00 руб.;
  • для школьнікаў, навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 5,00 руб.;
  • для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.


Экспазіцыя музея працуе з 11:00 да 19.00. Каса працуе з 11:00 да 20:00.


Шаноўныя наведвальнікі!

  • Калі ласка, паклапаціцеся аб абутку і вопратцы згодна ўмоў надвор’я.
  • Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.
  • На тэрыторыі музея адсутнічае банкамат. Для набыцця сувеніраў у рамеснікаў неабходна мець пры сабе наяўныя грошы. Квіткі і сувеніры ў касе вы можаце набыць па безнаяўным і наяўным разліку.