Беларуская мытня прапануе вашай увазе анімацыйны відэаролік на рускай і англійскай мовах, які змяшчае паслядоўны алгарытм спрошчанага парадку праезду праз мытную мяжу для ўдзельнікаў і гасцей II Еўрапейскіх Гульняў 2019, а таксама тлумачэнні асноўных мытных правілаў.

Ролік створаны ў выглядзе анімацыі: яркія карцінкі і важная інфармацыя, якую павінен ведаць кожны, хто перасякае мяжу, лёгка застануцца ў вашай памяці.

Відэаматэрыял стане выдатнай падказкай як для замежных гасцей II Еўрапейскіх Гульняў, так і для ўсіх грамадзян, якія перасякаюць мытную мяжу.

Ролік на рускай мове: 


Крыніца: Дзяржаўны мытны камітэт Рэспублікі Беларусь