Абмежаваныя магчымасці — не прычына не даследаваць свет, тым больш калі ён такі бязмежны. Інклюзіўны турызм сёння — бадай ці не самы папулярны кірунак у турыстычнай галіне. Беларусь таксама не адстае. Гэта даказаў выязны семінар Нацыянальнага агенцтва па турызме, у межах якога аграсядзібы паказалі, наколькі яны гатовыя прымаць асаблівых гасцей. Семінар прайшоў у межах тыдня адчыненых дзвярэй у беларускіх аграсядзібах.


Сёлета Сусветная турысцкая арганізацыя (ЮНВТА) абрала тэмай Сусветнага дня турызму «Турызм для інклюзіўнага росту». Як спецыялізаваная ўстанова ААН, турысцкая арганізацыя прыкладае намаганні для забеспячэння інклюзіўнага аднаўлення і росту. Турызм мае важнае значэнне для ўсіх мэтаў у галіне ўстойлівага развіцця. Асабліва гэта датычыцца такіх накірункаў як барацьба з беднасцю, гендарная няроўнасць, дастойная работа, эканамічны рост і скарачэнне няроўнасці.

У Беларусі стварэнне інклюзіўнага асяроддзя на турыстычных аб'ектах прадугледжана Нацыянальнай стратэгіяй развіцця турызму да 2035 года. Мерапрыемствы таксама запланаваныя і праграмай «Беларусь гасцінная». Даступнае асяроддзе павышае турыстычную прыцягальнасць краіны для сваіх грамадзян і замежных гасцей.

 «Сёння тэма інклюзіі становіцца ўсё больш папулярнай, гэта паказчык культуры, развіцця краіны. Таму што бачыць і разумець іншага — вельмі важна. У мяне быў вопыт работы з асаблівымі людзьмі. І гэта няпроста, трэба мець вялікія веды. Але гэта неабходна рабіць, таму што тэма вельмі актуальная», — падкрэсліла Ганна Вашчынчук, начальнік аддзела якасці і вучэбна-аналітычнай работы Нацыянальнага агенцтва па турызме. Падчас выязнога семінара спецыялісты турыстычнай галіны амберкавалі развіццё інклюзіўнага асяроддзя на аграсядзібах на прыкладзе Валожынскага раёна, які быў абраны невыпадкова.

Цікава і зручна

Па-першае, Валожынскі раён сам па сабе цікавы для турыстаў. Яго гістарычная і прыродная жамчужына — Налібоцкая пушча — самы вялікі лясны масіў у краіне. На тэрыторыі раёна размешчана 184 помнікі культуры, архітэктуры і гісторыі. А па-другое, Валожынскі раён першы ў Беларусі стаў цалкам адкрытым і даступным для гасцей з інваліднасцю. Сумеснымі намаганнямі Валожынскага райвыканкама і грамадскіх аб'днанняў «Адпачынак у вёсцы», «Беларускае таварыства інвалідаў» і «Інтэракцыя» быў запушчаны праект «Валожын без бар'ераў». У межах праекта стварлі ўсе ўмовы, каб людзі з праблемамі зроку, апорна-рухальнага апарату, ментальнымі асаблівасцямі маглі камфортна сябе адчуваць падчас знаёмства з Валожынскім раёнам.

«Да гэтага ў іх не было магчымасці камфортна адпачываць у нашым раёне. Нават у добрых атэлях шмат праблем з безбар'ерным асяроддзем. Звычайна ёсць адзін-два нумары, якія могуць прапанаваць людзям з інваліднасцю. І на гэтым усё. У нашым раёне ёсць на што паглядзець, таму планавалі стварыць умовы, каб ім было дзе пераначаваць. Праект не проста цяжкі, а вельмі цяжкі. Калі мы яго пачыналі, не маглі ўявіць, што нас чакае. Але, дзякуй богу, хапіла светлых галоў, у іх хапіла сіл і ідэй. Гэта быў наш першы вопыт, і, я лічу, мы з задачай справіліся», — падзялілася Галіна Рай, дырэктар Валожынскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.

У 2020 годзе на базе гэтага ТЦСАН у межах праекта «Валожын без бар'ераў» адкрыўся Турыстычны інфармацыйны і рэкрэацыйны цэнтр. Тут створаны ўсе ўмовы, каб госці адчувалі сябе як дома. Адначасова ў прасторных нумарах могуць пераначаваць 20 чалавек. Гардэроб, кухня, душавыя — усё адаптавана пад патрэбы людзей з інваліднасцю. Цэнтр асабліва ганарыцца сучаснай канферэнц-залай, адаптаванай для інвалідаў. Дарэчы, тут праводзіўся круглы стол у межах выязнога семінара Нацыянальнага агенцтва па турызме, і спецыялісты высока ацанілі залу.

Дзякуючы праекту «Валожын без бар'ераў» ў Валожынскім раёне былі распрацаваны сем турыстычных маршрутаў. У некаторыя з іх уваходзіць наведванне аграсядзіб, якія прапаноўваюць пяць даступных рэкрэацыйна-адукацыйных праграм для людзей з інваліднасцю.

Маршрут «Налібоцкае кола» ўключае водныя, конныя і веласіпедныя прагулкі. На аграэкасядзібе «Налібоцкія васількі» можна пазнаёміцца з музеем коннага транспарту і нават атрымаць урокі верхавой язды. Экалагічная сцежка «Валожынскія гасцінцы» адкрые ўсю прыгажосць і хараство прыроды гэтага краю. А на сядзібе «За масточкам», размешчанай на беразе Сакоўшчынскага вадасховішча, гасцей чакаюць майстар-класы па рыбнай лоўлі, падводным плаванні і рыбалцы. Недалёка ад сядзібы размешчана пляцоўка для назіранняў за птушкамі, якая карыстаецца вялікай папулярнасцю сярод турыстаў. Яна абсалютна безбар'ерная і таму паназіраць за крылатымі тут можа кожны. Акрамя гэтага, на сядзібе створана плывучая платформа, усталяваны пантон-прычал, што дазваляе ажыццявіць водныя прагулкі адначасова некалькім людзям на інвалідных калясках. Прычым плавальным сродкам яны могуць кіраваць самастойна.

Па маршруце «Падарожжа ў свет прыроды і музыкі» госці адпраўляюцца ў незабыўны тур. Пачынаецца маршрут з сядзібы «Коні-Поні», дзе галоўныя, як можна здагадацца, — коні. Тут кіраваць конным экіпажам могуць і інваліды-калясачнікі. Гаспадар сядзібы Аляксандр Сталерскі распрацаваў спецыяльны механізм. Па адкідным пандусе каляска заязджае ў брычку, крэсла фіксуецца спецыяльнымі рамянямі — і ўперад. За аснову была ўзята польская павозка, у якую ўстаноўлена трохметровая апарэль, раздзельныя гідраўлічныя тармазы спераду і ззаду, габарытныя агні. Сядзіба «Экафлора» — сапраўднае царства кветак. Тут гасцей чакае мноства цікавых і карысных ведаў пра кветкі, майстар-клас па вырабе кветак з паперы ці тканіны. У сядзібе «Хутар Дудар» гаспадар Алесь Лось адкрые гасцям багацце традыцыйнай беларускай музыкі. Тут можна наведаць музей са старажытнымі народнымі музычнымі інструментамі: дуды, флейты, цымбалы, ліры, гармонікі і акардэоны, даведацца іх гісторыю і атрымаць асалоду ад гучання. На майстар-класах па саломапляценні, выцінанцы, ігры на скрыпцы іншых інструментах, народных танцах раскрыць свой творчы патэнцыял могуць у тым ліку і госці з інваліднасцю. Сапраўды ж, творчасць не мае абмежаванняў.

Самы смачны і салодкі адпачынак чакае гасцей на мядовым маршруце. Акрамя ласункаў, тут можна атрымаць веды пра традыцыі бортніцтва на Беларусі ад вытокаў да сучаснасці. У сядзібе «Свет пчол» пчаляры Васіль і Ганна Фраловы, карыстаючыся сямейным вопытам, раскрыюць сакрэты народнага промыслу. Інтэрактыўная экскурсія пазнаёміць з адметнасцямі арганізацыі пчаліных сямей, адкрые дзіўны свет вытворчасці мёду. Зразумела, што паўдзельнічаць у гэтай экскурсіі можа кожны госць, незалежна ад асаблівасцяў здароўя. А на сядзібе «Мядовая каралева» раскажуць, якімі дзіўнымі лекавымі магчымасцямі валодаюць вырабы з мёду.

Шчыра і гасцінна ўмеюць прымаць і на аграэкасядзібах «Ганка» і «Налібоцкія васількі», якія таксама ўдзельнічаюць у праекце «Валожын без бар'ераў». На сядзібах створана якаснае і зручнае безбар'ернае асяроддзе. Тут ведаюць, як знайсці падыход да кожнага госця і зрабіць яго знаходжанне на сядзібе цікавым. І спыняцца на гэтым не плануюць, бо разумеюць: людзям з інваліднасцю трэба адчуваць сябе здольнымі рабіць нешта самім. Так, на сядзібе «Ганка» збіраюцца зрабіць адзіны ў краіне цэнтр хлебнага рамяства. У планах праекта, абавязкова — стварыць усе ўмовы для людзей з інваліднасцю і нават такія, каб госці маглі застацца на ноч. Як вядома, хлеб за некалькі гадзін не робіцца. Але пакуль ажыццявіць планы перашкаджае галоўная турыстычная праблема — пандэмія каранавіруса.

«Многія сядзібы праводзяць розныя фестывалі — трэба рабіць іх універсальнымі, даступнымі для ўсіх. Нам варта вучыцца праводзіць час разам», — адзначыла Валерыя Кліцунова, старшыня грамадскага аб'днання «Адпачынак у вёсцы». Яна ж падкрэслівала, што беларускія аграсядзібы заўсёды вылучаліся шчырым стаўленнем да гасцей. Можа, таму ў іх так добра атрымліваецца быць даступнымі ўсім?

Вялікае дасягненне праекта «Валожын без бар'ераў» — экалагічная сцежка «Белакорац», названая ў гонар суседняй вёсцы. Маршрут працягласцю 1,3 кіламетра абсталяваны інтэрактыўнымі стэндамі, тактыльнымі картамі, месцамі для адпачынку, туалетамі, адаптаванымі пад патрэбы людзей з інваліднасцю, зразумела. Уся інфармацыя на стэндах пададзена простай, зразумелай мовай.

У экалагічнай сцежкі шэраг сваіх фішак. Самая мілая з іх — абдымкі з дрэвамі. Са старых паданняў мы ведаем, як гэта карысна. На інфармацыйных стэндах расказваецца, з якім дрэвам лепей абдымацца пры той ці іншай праблеме. І нават даюцца інструкцыі, як гэта правільна рабіць. Падчас прагулкі можна атрымаць карысныя веды па зборы лекавых раслін, іх правільным выкарыстанні. Прагулка будзе насычана гульнямі, напрыклад, «Мемо» — з выявамі птушак, якія тут жывуць, ці «Угадай, чыя гэта лапа». Асаблівай увагі вартая сэнсарная сцяжынка, розныя ўчасткі якой выкладзены мохам, шышкамі, веткамі, пяском. Хадзьба басанож па такой сцяжынцы — трэніроўка ўсіх органаў пачуццяў і прафілактыка плоскаступнёвасці. Як расказала Галіна Рай, сцежка ніколі не бывае пустой, тут заўсёды ёсць людзі.

Галоўныя бар'еры — у галаве

«Ёсць праблемы бар'ераў унутры чалавека. Безбар'ернае асяроддзе можна лёгка зрабіць, былі б грошы. А вось з бар'ерамі ўнутры цяжэй. Як правільна сябе паводзіць з людзьмі з інваліднасцю, якія эмоцыі трэба адключыць? Гэта вялікая праца над сабой. Але я лічу, што праз сумесныя праекты, сумесны адпачынак з гэтымі людзьмі адказы прыйдуць самі сабой. Перш за ўсё мы павінны бачыць людзей, а не асаблівасці іх здароўя. І мы павінны рабіць усё разам з імі, і тады не будзе аніякіх бар'ераў», — падкрэсліла Валерыя Кліцунова падчас круглага стала.

Развіццё інклюзіўнага турызму ў Беларусі набірае абароты. «Валожын без бар'ераў» — толькі пачатак і вельмі добры прыклад. «У нарматыўна-прававых дакументах прапісана, што аказанне турыстычных паслуг людзям з інваліднасцю нічым не адрозніваецца ад паслуг для астатніх грамадзян. І тураператары павінны аб гэтым ведаць і папярэджваць сваіх кліентаў», — звярнуў увагу галоўны юрысконсульт Дэпартамента па турызме Міністэрства спорту і турызму Аляксандр Крэчатаў.

Адзін з кірункаў Нацыянальнай стратэгіі турызму да 2035 года — стварэнне адаптыўнай інфраструктуры і даступнага асяроддзя на аб'ектах туріндустрыі, пабудаванай па прынцыпах універсальнага дызайну. У прыватнасці, у планах на найбліжэйшую пяцігодку — распрацаваць новыя даступныя экскурсійныя маршруты для людзей з асаблівымі патрэбамі. Таксама эксперты прапануюць уключыць пытанне інклюзіўнага турызму ў маркетынгавыя даследаванні і абнаўленне стандартаў турпаслуг. Таму што ўсе павінны адпачываць разам!

Валерыя СЦЯЦКО
Фота з архіва Нацыянальнага агенцтва па турызме (Альфрэд Мiкус)

Бачыць і разумець іншага — вельмі важна
Бачыць і разумець іншага — вельмі важна
Бачыць і разумець іншага — вельмі важна
Бачыць і разумець іншага — вельмі важна
Бачыць і разумець іншага — вельмі важна
Бачыць і разумець іншага — вельмі важна
Бачыць і разумець іншага — вельмі важна
Бачыць і разумець іншага — вельмі важна
Бачыць і разумець іншага — вельмі важна
Бачыць і разумець іншага — вельмі важна
Бачыць і разумець іншага — вельмі важна
Бачыць і разумець іншага — вельмі важна
Бачыць і разумець іншага — вельмі важна
Бачыць і разумець іншага — вельмі важна
Бачыць і разумець іншага — вельмі важна
Бачыць і разумець іншага — вельмі важна
Бачыць і разумець іншага — вельмі важна
Бачыць і разумець іншага — вельмі важна
Бачыць і разумець іншага — вельмі важна
Бачыць і разумець іншага — вельмі важна
Бачыць і разумець іншага — вельмі важна
Бачыць і разумець іншага — вельмі важна
Бачыць і разумець іншага — вельмі важна
Бачыць і разумець іншага — вельмі важна
Бачыць і разумець іншага — вельмі важна
Бачыць і разумець іншага — вельмі важна
Бачыць і разумець іншага — вельмі важна
Бачыць і разумець іншага — вельмі важна
Бачыць і разумець іншага — вельмі важна
Бачыць і разумець іншага — вельмі важна
Бачыць і разумець іншага — вельмі важна
Бачыць і разумець іншага — вельмі важна
Бачыць і разумець іншага — вельмі важна
Бачыць і разумець іншага — вельмі важна
Бачыць і разумець іншага — вельмі важна
Бачыць і разумець іншага — вельмі важна
Бачыць і разумець іншага — вельмі важна
Бачыць і разумець іншага — вельмі важна
Бачыць і разумець іншага — вельмі важна
Бачыць і разумець іншага — вельмі важна
Бачыць і разумець іншага — вельмі важна
Бачыць і разумець іншага — вельмі важна
Бачыць і разумець іншага — вельмі важна
Бачыць і разумець іншага — вельмі важна