IMG-e0dd67adeaaab2d53c2f7e19187d8ecc-V.jpg

Рэспубліка Беларусь прадстаўлена на "ATM 2019 - 26-й міжнароднай выставе турызму і падарожжаў «Арабскі рынак падарожжаў »" (28 апреля-1 мая) ў горадзе Дубай, Аб'яднаныя Арабскія Эміраты, дзе Нацыянальнае агенцтва па турызму арганізавала кансалідаваны стэнд беларускіх турыстычных аператараў.

Наведвальнікам быў прадстаўлены турыстычны патэнцыял нашай краіны па ўсіх відах турызму: аздараўленне, экскурсіі, нацыянальныя паркі, MICE.

У рамках працы выставы дырэктар Дэпартамента па турызме Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь Моўчан А.Л. правёў шэраг перамоў і рабочых сустрэч з кіраўнікамі турыстычнай індустрыі ААЭ, Саудаўскай Аравіі па тэмах, якія ўяўляюць агульны інтарэс.

IMG-01e2e9e8d267a01faf529862df1a75a4-V.jpg

Перамовы са старшынёй савета дырэктараў Дзяржаўнага камітэта Саудаўскай Аравіі па турызме і нацыянальнай спадчыны Ахмедам аль Хаціб (злева).

IMG-9fdf35f31623213ed94f2f972e34e048-V.jpg

Падчас перамоваў з дырэктарам па турызму Міністэрства эканомікі ААЭ (у цэнтры).

Падчас выставы Беларусь прасоўваецца і як міжнародная спартыўная пляцоўка. Падрабязныя кансультацыі наведвальнікі стэнда атрымалі аб маючых адбыцца II Еўрапейскіх Гульнях, якія будуць праходзіць у Мінску 21-30 чэрвеня 2019 года.

З прадстаўніком вядучага аператара найбуйнейшых курортных зон і гатэляў ААЭ, а менавіта Jebel Ali Hotel і Hatta Fort Hotel, віцэ-прэзідэнта па продажах і маркетынгу JA Resorts and Hotels Томасам Грунднерам былі праведзены перамовы адносна інвестыцыйнай прывабнасці гасцінічнай галіны Беларусі.

IMG-abf6516b58f9ab73fe08a1ed264798db-V.jpg

Дырэктар дэпартамента па турызму Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь Молчан А.Л. прадстаўляе турыстычныя магчымасці Беларусі віцэ-прэзідэнту па продажах і маркетынгу кампаніі JA Resorts and Hotels Томасу Грунднеру.

Выстава працягвае сваю працу (яна скончыцца 1 мая), у дзелавой праграме яшчэ шмат сустрэч і перамоў на такім перспектыўным турыстычным рынку, як Аб'яднаныя Арабскія Эміраты.