Канцэпцыя юбілейнага сезона будуецца на гісторыях тых і пра тых, хто ствараў Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі напрацягу 30 гадоў і хто стварае яго па сённяшні дзень. Гэта сторытэлінг ад імя кожнага ўдзельніка тэатральнага працэса: акцёра, рэжысёра ці гледача, адміністратара ці бутафора, мастака ці светатэхніка. РТБД перакананы: тэатр – гэта не толькі спектаклі, гэта асобны жывы арганізм, які функцыянуе дзякуючы людзям, іх таленту, светаадчуванню, багаццю поглядаў і меркаванняў. 

У першы месяц восені Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі запрашае на няпросты "педагагічны эксперымент" — спектакль Монікі Дабраўлянскай "Гэта ўсё яна", спектакль-хіт РТБД ад Аляксандра Гарцуева "Кар'ера доктара Рауса", прэм'еру мінулага сезона — "Калека з вострава Інішман", культавы спектакль Яўгена Карняга і Кацярыны Аверкавай "Шлюб з ветрам" і іншыя даўно любімыя гледачамі спектаклі.

2 верасня кактэйль, поўны экзістэнцыяльных тэм, прапануе модны кіеўскі рэжысёр Стас Жыркоў у спектаклі "Паляванне на сябе". Нягледзячы на тое, што спектакль пастаўлены паводле п'есы "Утиная охота" А. Вампілава, гэта зусім не Вампілаў. Нягледзячы на тое, што смяяцца давядзецца шмат, гэта зусім не камедыя. Смех кожны раз будзе розным і пра рознае: той самы момант, калі "горка смяецца і салодка плачацца".

Жанна Гурына ў сваім блозе на сайце тэатра пра спектакль "Паляванне на сябе" піша:

"Трапна перададзеная мовай сімвалаў і метафар хворая падсвядомасць Зілава, на мой погляд, увасабляе ў сабе галоўную трагедыю для кожнага, хто перажывае ўнутраны крызіс. Гэта той самы выпадак, калі сустрэча з сабой, сваімі страхамі і траўмамі з’яўляецца нечым памежным, крокам, на які вельмі цяжка адважыцца. І, мне думаецца, гэта першы выклік для гледача: зірнуць на сябе з боку, пайсці на гэту сустрэчу з сабой."

 

Снимок.JPG

Аматарам творчасці народнай артысткі Беларусі Таццяны Рыгораўны Мархель, а таксама беларускага фальклору, літаратуры і мелагучных, кранальных напеваў раім звярнуць увагу на спектакль-адкрыццё, спектакль-шчырасць "Беларусь. Дыдактыка", які адбудзецца 17 верасня.

Глядач Дар'я Пятровіч адзначае:
"Дазволю сабе дзёрзкасць сказаць, што Таццяна Рыгораўна Мархель — Душа Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі. Сёння Душа спявала, жартавала, сумавала і паказвала нам дарогу да сябе. Хай не пужае строгая назва “Беларусь. Дыдактыка”, спектакль празрысты і ціхі і пакідае пасля сябе жаданне працягнуць яго сваімі асабістымі ўспамінамі…"

   Снимок.JPG

 

25 верасня медытатыўны і дастаткова тэрапеўтычны вопыт прапануе кіргізскі рэжысёр Шаміль Дыйканбаеў у сваім спектаклі "Ціхі шэпат сыходзячых крокаў". Спектакль з галоўным пытаннем: "Тата, ты мяне любіў?".
Тут могуць узняцца і моцныя дзіцячыя перажыванні, і сямейныя ўспаміны, і экзістэнцыяльныя пытанні...

Калі згодны сустрэцца з таямніцамі сваёй падсвядомасці, вам дакладна сюды.

"Колькі філасофіі ў такіх простых рэчах. Самое галоўнае ў жыцці – гэта сям’я!
Дзякуй вам за тое, што нагадалі пра гэта сення!"
 - падзяліўся сваімі ўражаннямі пасля спектакля адзін з гледачоў.

 

Снимок.JPG 

Чакаем усіх аматараў тэатра ў абноўленай глядзельнай зале – тым самым месцы, дзе акумулюецца жывая энергія, нараджаюцца шчырыя перажыванні і #сапраўдныяэмоцыі.

"Трыццаты сезон. Асобы" абяцае быць сапраўды асобым.