Дзень Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь святкуюць у нашай краіне сёння.

Створана гэтае свята Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь было ў 1995 годзе і адзначаецца ў другую нядзелю траўня.

У адпаведнасці з артыкулам 19 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь сімваламі нашай краіны як суверэннай дзяржавы з'яўляюцца Дзяржаўны сцяг, Дзяржаўны герб і Дзяржаўны гімн.

Эталон герба і Палажэнне аб сцягу зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 7 чэрвеня 1995 года па выніках праведзенага 14 мая 1995 года рэспубліканскага рэферэндуму, адным з пытаннем якога было ўсталяванне дзяржаўнай сімволікі.

5 ліпеня 2004 года быў прыняты Закон Рэспублікі Беларусь "Аб дзяржаўных сімвалах Рэспублікі Беларусь", які накіраваны на прававое рэгуляванне пытанняў дзяржаўных сімвалаў Беларусі, устаноўленых Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, i вызначае апiсанне i парадак iх выкарыстання.

Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь уяўляе сабой зялёны контур краіны, што накладзены на залатыя промні ўзыходзячага над зямным шарам сонца. Вышэй контуру змешчана пяціканцовая чырвоная зорка. Герб абрамлены вянком з залатых жытніх каласоў, пераплеценых справа кветкамі канюшыны, а злева - ільну. Каласы абвіты чырвона-зялёнай стужкай, на якой унізе змешчана надпіс золатам "Рэспублiка Беларусь". Гэта малюнак на гербе ўвасабляе лепшыя якасці беларускага народа - працавітасць, імкненне да свабоды і патрыятызм.

Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь уяўляе сабой прамавугольнае палотнішча, якое складаецца з дзвюх гарызантальна размешчаных каляровых палос чырвонага і зялёнага колеру. Ля дрэўка вертыкальна размешчаны беларускі нацыянальны арнамент чырвонага колеру на белым полі. Чырвоны колер на нашым сцягу - гэта колер сцягоў Чырвонай арміі і беларускіх партызан, якія вызвалілі родную зямлю ад фашысцкіх захопнікаў. Зялёны колер - колер лясоў і палёў, сімвал вясны, надзеі і адраджэння. Белы колер арнаменту адлюстроўвае духоўную чысціню беларусаў. Сцяг мацуецца на дрэўку, пафарбаваным у залацісты колер.

Герб і сцяг Рэспублікі Беларусь з дапамогай простых і зразумелых сродкаў адлюстроўваюць патрыятычныя, гістарычныя і культурныя традыцыі краіны, характар народа, яго духоўны патэнцыял. Яны надзелены яркімі рысамі і лёгка пазнаюцца сярод усіх дзяржаўных сімвалаў сусветнай супольнасці. Дзяржаўныя сімвалы - герб і сцяг Беларусі - гэта гісторыя і будучыня беларускай дзяржавы, увасабленне ідэі нацыянальнага адзінства, важнейшыя атрыбуты суверэнітэту і незалежнасці Айчыны.

Крыніца: БелТА