Завоссе – вядомае ў краіне і далёка за яе межамі месца, бо тут нарадзіўся, быў шчаслівы і пакінуў сваё сэрца адзін з найвялікшых геніяў чалавецтва Адам Міцкевіч.
16 кастрычніка 2021 г. у Музеі-сядзібе Міцкевічаў «Завоссе» (філіял Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры) пройдзе літаратурна-музычны фестываль «Восень у Завоссі».
Час правядзення: 12:00 – 16:00.
Адрас: в.Завоссе, Баранавіцкі раён, Брэсцкая вобласць, Музей-сядзіба Міцкевічаў «Завоссе».
Мерапрыемства ладзіцца сумесна з Баранавіцкім раённым выканаўчым камітэтам пры падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікік Беларусь.
Гасцей свята чакаюць: анімаваныя экскурсіі па сядзібе, музычная праграма (з удзелам спецыяльнага госця ад асацыяцыі «БелБрэнд»), літаратурна-тэатральная дзея, гістарычная анімацыя, інтэрмедыі старажытнага лялечнага тэатра “Батлейка”, рамесніцкі кірмаш, мастацкі пленэр, інтэрактыўныя пляцоўкі, квэсты, гульні, майстар-класы, дэгустацыі ды чаяванне, а таксама мноства іншых актыўнасцей на розны густ і ўзрост.
Сярод пакрытых чаротам драўляных будынкаў наведвальнікі змогуць адчуць атмасферу шляхецкага двара другой паловы ХVІІІ ст. Інтэр'ер самога музея, які дэталёва ўзнаўляе жыццё і побыт беларускіх шляхціцаў, раскажа ім, як жылі, пра што думалі і пра што марылі прадстаўнікі сям'і знакамітага паэта.
Кошт квіткоў без праезду: 10 BYN. Дзеці да 7 гадоў – бясплатна. «Сямейны» квіток (2 дарослых + 1 дзіця да 16 гадоў або 2 дарослых + 2 дзяцей да 16 гадоў або 2 дарослых + 3 дзяцей да 16 гадоў) – 15 BYN.
Кошт квіткоў з праездам Мінск-Завоссе-Мінск: 25 BYN. Дзеці да 7 гадоў – 17 BYN. “Сямейны” квіток (2 дарослых + 1 дзіця да 16 гадоў або 2 дарослых + 2 дзяцей да 16 гадоў або 2 дарослых + 3 дзяцей да 16 гадоў) – 55 BYN.
Набыць квіткі можна анлайн па спасылцы https://m.24afisha.by/#/afisha/festival/313725.
За падрабязнай праграмай і навінамі фэсту сачыце ў сацсетках мерапрыемства ВКонтакте і Facebook
Тэл. +375-17-370-99-32, +375-17-363-56-21 (Мінск), +375-16-346-25-70 (Завоссе).

афиша Заосье.png