Нацыянальная авіякампанія Рэспублікі Узбекістан - НАК «O‘zbekiston Havo Yo‘llari» інфармуе аб тым, што групавы тарыф для турыстычных кампаній складае прыкладна 275 Еўра ў абодва бакі па маршруце Мінск-Ташкент-Мінск для груп не менш за дзесяць чалавек (нерэзідэнтаў Рэспублікі Узбекістан). Гэта складае ад 40 да 50% ад звычайнага тарыфу.

Продаж авіябілетаў па групавых тарыфах ажыццяўляецца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь упаўнаважанымі агентамі НАК «O‘zbekiston Havo Yo‘llari».