II Еўрапейскія гульні прадаўжаюцца ў Мінску. У медальнай скарбонцы беларускай зборнай 41 узнагарода (14 залатых, 9 сярэбраных, 18 бронзавых). Беларусь па-ранейшаму займае другое месца ў агульнакамандным медальным заліку. Наперадзе расіяне - 53 (24, 13, 16), на трэцім месцы спартсмены Грузіі - 20 (6, 5, 9).

У шосты спаборніцкі дзень спартсмены разыграюць 16 камплектаў узнагарод у 5 відах спорту. Удзельнікі спаборніцтваў пазмагаюцца за ўзнагароды ў веславанні на байдарках і каноэ (будуць разыграны 5 медальных камплектаў), вольнай барацьбе, настольным тэнісе ў адзіночным разрадзе ў жанчын і мужчын. Таксама за медалі будуць змагацца лучнікі ў індывідуальных дысцыплінах у жанчын - у стральбе з блочнага і класічнага лука, тры камплекты ўзнагарод разыграюць удзельнікі турніру па кулявой стральбе. Папярэднія спаборніцтвы прадоўжацца ў некалькіх відах праграмы: пляжны футбол, бадмінтон, бокс, будзе дадзены старт паўфіналам лёгкаатлетычных спаборніцтваў.

Крынiца: БелТА