З 22 жніўня 2023 у рамках калейкі мерапрыемстваў да Дня горада Заслаўя – 2023 (26.08.2023) пачаў работу мемарыяльны праект “Падарожжы па вялікім свеце Хвядоса Шынклера. Постлітаратурныя нататкі пра слыннага земляка”, прымеркаваны да 120-х угодак з нараджэння ў Заслаўі пісьменніка Хв. Шынклера.
Экспазіцыя рэалізуецца ў рамках навукова-даследчага і адукацыйнага праекта “Этнаграфіка рэчавіду” і з’яўляецца плёнам супольнай работы Запаведніка і Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва, Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, Музея гісторыі Беларускай чыгункі Цэнтра навукова-тэхнічнай дакументацыі БЧ і Мінскага абласнога краязнаўчага музея.
Урачыстая прэзентацыя мемарыяльнага праекта прымеркаваная да юбілею беларускага пісьменніка і мае прайсці 22 верасня 2023 у Музейна-выставачным комплексе Запаведніка (вул. Рынкавая, д. 4, г. Заслаўе).
Больш інфармацыі на сайце Запаведніка па адрасе http://zaslaue.museum.by/be/node/69976.