Пры арганізацыйным садзейнічанні Пасольства 17 жніўня 2021 г. адбыўся круглы стол у рэжыме відэаканферэнцсувязі на тэму турызма.

У сустрэчы прынялі ўдзел дырэктар Нацыянальнага агенцтва па турызме і намеснік старшыні В'етнамскай адміністрацыі па турызме.

Беларускі прадстаўнік прэзентаваў асноўныя віды турызму і профільныя мерапрыемствы, якія праходзяць у Беларусі.

Бакі абмеркавалі перспектывы беларуска-в'етнамскага супрацоўніцтва ў галіне турыстычнай дзейнасці, адбыўся абмен думкамі адносна аптымальнага ўзаемадзеяння ў сучасных умовах, разгледзелі праект пагаднення аб супрацоўніцтве і абмене інфармацыяй, а таксама дамовіліся ажыццявіць ўзаемныя візіты для ўдзелу ў спецыялізаваных міжнародных выставах.

Крыніца