Расійскія турысты для выхадных аддаюць перавагу Мінску

На другім месцы самых жаданых гарадоў пасля беларускай сталіцы ідзе грузінскі Тбілісі. 

Мінск і Тбілісі прызнаныя самымі жаданымі гарадамі блізкага замежжа для паездкі на выхадныя дні, такія дадзеныя ўтрымліваюцца ў свежым рэйтынгу папулярнага расійскага сэрвісу браніравання жылля.

Паводле даследавання ў сацсетках, праведзенага напярэдадні, высветлілася што за Мінск і Тбілісі прагаласавалі па траціне апытаных.
У топ гарадоў блізкага замежжа, куды варта адправіцца на выхадныя, таксама патрапілі Баку, Астана і Ерэван. 

Дарэчы, беларуская сталіца пастаянна трапляе ў спіс самых папулярных гарадоў для турызму сярод расіян. Пік падарожжаў прыходзіцца на зімовыя і майскія святы.
Па дадзеных Мінспорту і турызму Беларусі, каля 60% турыстычнага патоку ў краіну складаюць госці з Расіі, прычым іх колькасць вырастае прыкладна на 11% штогод. 

Чытаць далей