Студэнты гістарычнага факультэта наведалі г. Полацк.


5264861844940644906.jpg

Удзельнікі студэнцкага гуртка Museum пазнаёміліся з музеефікаванымі карпусамі былога езуіцкага калегіума, дзе зараз размяшчаецца Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт імя Еўфрасінні Полацкай. Старажытныя муры калегіўма змяшчаюць некалькі музейных экспазіцый, цікавыя экспанаты,  аўтэнтычныя элементы дэкору і малыя архітэктурныя формы. Адбылося таксама знаёмства з двума музеямі Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка. Яшчэ студэнты з экскурсіяй наведалі Сафійскі сабор і Музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер’я.


5264861844940644907.jpg

5264861844940644908.jpg


Удзельнікі гуртка не марнавалі час і пры знаёмстве з горадам самі практыкаваліся ў майстэрстве экскурсавода.

Па выніках студэнцкага галасавання лепшым стаў студэнт 3 курса Мікіта Плюшчай. Ён атрымаў памятны падарунак ад Дзяржаўнай установы «Нацыянальнае агенцтва па турызму».


5264861844940644910.jpg



Дацэнт кафедры этналогіі, музеялогіі і гісторыі мастацтваў Дзяніс Філіпчык падкрэсліў важнасць падарожжаў для знаёмства з нацыянальнай гісторыка-культурнай спадчынай.


5264861844940644909.jpg