Са школьных урокаў гісторыі вядома, што адна з самых яркіх асаблівасцяў Беларусі — яе шматканфесійнасць. Гэта ж і прадвызначала наш менталітэт: верацярпімасць, уменне сябраваць, прымаць розных людзей такімі, якія яны ёсць, добразычлівасць. Стагоддзямі людзі розных веравызняннаў мірна жылі на Беларусі. І сёння, у час, калі свецкія правілы пераважаюць над рэлігійнымі, кожнаму беларусу варта бліжэй знаёміцца з духойнай спадчынай сваёй краіны. Як мінімум для таго, каб адчуць яе непаўторнасць.


А каб сэканоміць час на пошукі славутасцяў, арганізацыю маршрутаў, экскурсаводы Святлана Чувак і Віталь Карнялюк распрацавалі адпаведны турыстычны маршрут «Святая радасць Беларусі: канфесіянальная Навагрудччына». Ён быў прадсталеўны супрацоўнікам турфірмаў, экскурсаводам, журналістам падчас выязнога семінара, арганізавынага Нацыянальным агенцтвам па турызме. «Звязда» не магла пакінуць гэта без увагі.

Варта адразу адзначыць, што да такіх экскурсій трэба рыхтавацца і самім турыстам. Па-першае, асвяжыць у памяці гісторыю Беларусі ці хаця б Гродзенской вобласці. Па-другое, напярэдадні... выспацца. Маршрут уключае 17 пунктаў, таму лёгка не будзе, а пазнавальна — будзе адзначна.

І хлеб, і да хлеба

Першы пункт экскурсіі — беларускі аграгарадок Шчорсы і яго жамчужына, царква Святога Дзмітрыя Салунскага. Як расказаў настаяцель храма Дзмітрый Пачабут, у Шчорсах 100 працэнтаў насельніцтва праваслаўныя. Афіцыйна ў гістарычных крыніцах Шчорсы згадваюцца ў XV стагоддзі як уладанне роду Храптовічаў. Але ў 1386 годзе тут ужо была драўляная царква святога Дзмітрыя Салунскага, дзе захоўвалася цудадзейная ікона вялікапакутніка. Аб гэтым сведчыць надпіс «1386» на рызе іконы. Паданне сцвярджае, што гэту ікону ахваряваў адзін з заснавальнікаў роду Храптовічаў як падзяку за сваё цудоўнае выратаванне ў няўдалай бітве з татарамі. Ікона была вывезена падчас вайны 1812 года, але ёсць звесткі, што пасля яна вярнулася ў Шчорсы. Канчаткова яе след губляецца падчас Першай сусветнай вайны.

У 1758 годзе драўляная царква згарэла. А ў 1776 дзякуючы Іакіму Храптовічу на яе месцы з'явіўся новы кірпічны храм, пабудаваны італьянскімі архітэктарамі Джузэпэ дэ Сака і Карла Спампані. Удзел італьянскіх архітэктараў прадвызначыў незвычайны для Беларусі выгляд праваслаўнага храма. Звонку ён нагадвае карабель, а ўнутры здзіўляе пышнай каланадай. У канцы 1950-х гадоў храм пераўтварылі ў спартзалу і зернесклад. Усе іконы, усе рэчы, архівы былі вывезены. Частка была знішчана, частку змаглі выратаваць мясцовыя жыхары. І калі ў 1988 годзе храм вярнулі вернікам, яны прынеслі ўсё, што захоўвалі. На жаль, не захавалася ніякай інфармацыі аб тым, як царква выглядала да закрыцця. Але як можа разгарнуцца фантазія яе наведвальнікаў!

Тым, хто шукае спакою і яднання з прыродай, варта наведаць Свята-Елісееўскі Лаўрышаўскі мужчынскі манастыр у вёсцы Гнесічы. Гэта месца — сапраўдная карціна гісторыі на фоне прыроды. Манастыр, заснаваны каля 1225 года, размясціўся пад шатамі векавых сосен на беразе велічнага Нёмана. Яго заснавальнік, прападобны Елісей, мог бы зрабіць добрую кар'еру пры двары вялікага князя Міндоўга. Але свецкае жыццё было яму не па душы, і, аддаўшы сябе служэнню Богу, ён заснаваў мужчынскі манастыр, які з часам стаў лаўрай. У 1250 годзе Елісей быў забіты беснаватым паслушнікам, які пасля вылечыўся, дакрануўшыся да мошчаў Елісея. Айцец Яўген расказвае, што і ў наш час асабліва праведныя манахі зранку могуць убачыць высокую постаць святога Елісея, які аглядае манастырскую тэрыторыю.

Сёння ў манастыры жывуць дзевяць манахаў. І шматпакутная абіцель перажывае сваё чацвёртае адраджэнне. Ужо гатовы дом міласэрнасці, дзе могуць жыць паломнікі і ўсе ахвотныя вырашыць свае духоўныя праблемы ў святым месцы, адрамантавана царква. А самы грандыёзны праект — ідэя пабудаваць вакол манастыра 33 капліцы (па гадах жыцця Ісуса Хрыста). Кожная будзе мець практычнае значэнне і духоўны сэнс. Сёння ўжо пабудавана сем капліц...

Наведвальнікі манастыра не застануцца галоднымі ні духоўна, ні фізічна. Тут наладжана самастойная вытворчасць хлеба. За аснову ўзята тэхналогія з Афона. У царкоўны алтар уносіцца закваска, якая падымаецца падчас літургіі. Звычайна, каб вырасціць закваску патрабуецца пяць дзён, у царкоўным алтары яна расце за суткі. Усяго ў манастыры вырабляюць восем відаў хлябоў.

Намаганнямі служкаў і прыхаджан

Пасля набыцця духоўнага спакою атрымаць пазітыўныя эмоцыі можна каля сцен Любчанскага замка, аднаго з апошніх помнікаў традыцыйнага замкавага будаўніцтва ў Беларусі. Тут гасцей сустракае сапраўдная ключніца, якая не шкадуе легенд і цікавых фактаў і дасць майстар-клас па танцах. Пачалі будаваць замак у 1581 годзе, а скончылі ў пачатку XVІІ стагоддзя. Велічны замак стаяў на высокім беразе Нёмана. У XVІІ стагоддзі, дзякуючы гаспадарам Радзівілам, у Любчы кіпела жыццё — працавала найбуйнейшая ў Беларусі друкарня, дзейнічаў кальвінісцкі сабор. Сёння сваёй манументальнасцю здзіўляюць асобныя часткі ансамбля. Хочацца верыць, што ў хуткім часе адрэстаўрыраваны Любчанскі замак будзе прымаць мноства турыстаў.

Сам Навагрудак — жывы прыклад шматканфесійнасці ў Беларусі. Стагоддзямі тут разам жывуць праваслаўныя, католікі, мусульмане, яўрэі. Адметнасць горада — касцёл Святога архангела Міхаіла. Свой пачатак ён бярэ з XVІІ стагоддзя, калі па ініцыятыве літоўскага ваяводы Хрыстафора Хадкевіча ў Навагрудак прыехалі айцы-дамініканцы. У 1624 годзе для іх быў пабудаваны манастыр і драўляны касцёл пры ім. Пасля касцёл некалькі разоў мяняў свой выгляд і прызначэнне.

Святы архангел Міхаіл лічыцца нябесным заступнікам Навагрудчыны. Як расказаў ксёндз Юрый Жэгарын, святы неаднаразова паказваў жыхарам сваю прысутнасць у горадзе і клопат аб ім. Першы падобны цуд здарыўся падчас руска-польскай вайны, калі архангел з'явіўся рускаму ваяводу Івану Хаванскаму, які ішоў на Навагрудак. Горад тады ніхто не крануў.

Знакавым для многіх дзеячаў беларускай гісторыі стаў і касцёл Праабражэння Гасподняга (Фарны касцёл). Мяркуецца, што храм быў закладзены ў 1395 годзе князем Вітаўтам. У 1422 тут вянчаліся польскі кароль Уладзіслаў ІІ (Ягайла) і князёўна Соф'я Гальшанская. У 1799 годзе ў Фарным касцёле хрысцілі пісьменніка Адама Міцкевіча, чыё імя нязменна асацыіруецца з Навагрудкам.

За гады свайго існавання касцёлы значна пацярпелі. Але цяпер намаганнямі служкаў і прыхаджан гэта яркія славутасці горада, абавязковыя для наведвання гасцямі Навагрудка.

У Фарным касцёле захоўваецца каталіцкі варыянт вельмі важнай іконы — Божай Маці Навагрудскай. Ёсць у горадзе і праваслаўны варыянт гэтай іконы, убачыць яго можна ў царкве Святых Барыса і Глеба, пабудаванай у 1519 годзе. Царква аб'ядноўвае два архітэктурныя стылі — познюю готыку і рэнесанс. У 1960-х археолагі знайшлі пад царквой старажытнарускі храм ХІІ стагоддзя, які добра захаваўся.

Дарэчы, Навагрудак — адзін з нямногіх беларускіх гарадоў, дзе ёсць мячэць. Яе пабудавалі ў 1855 годзе. Цікавы факт: на беларускіх землях усе мячэці будаваліся толькі з дрэва. У 1939 годзе яе закрылі, доўгі час тут быў жылы дом на шэсць кватэр. Адкрыццё адноўленай мячэці ў 1997 годзе стала падарункам да 600-годзя пражывання татар на землях Беларусі. Навагрудская мячэць адзіная ў краіне, дзе на ўвесь горад гучыць азан — заклік да малітвы.

Пра яўрэйскі след у Навагрудку сведчыць музей яўрэйскага супраціўлення. У часы ваеннага ліхалецця тут былі баракі працоўнага лагера. За чатыры месяцы вязні выкапалі тунэль, дзякуючы якому выратаваліся 250 чалавек.

Не толькі цікава, але і камфортна

Сапраўдны майстар-клас па развіцці рэлігійнага турызму можа даць Віталь Цыбульскі, ксёндз касцёла Святога Казіміра ва Уселюбе. Гэты храм цікавы сам па сабе. Пабудаваны ў 1433 годзе, ён лічыцца найстарэйшым касцёлам на Беларусі. Вылучаецца і архітэктрнымі асаблівасцямі: сумяшчае скандыдаўскую і ўсходнееўрапейскую готыку. Свой росквіт касцёл набыў у 1820 годзе, калі Уселюбам сталі валодаць О'Руркі — першыя прамыя нашчадкі першых хрысціянскіх каралёў Ірландыі. У 1947 годзе касцёл пераўтварылі ў зернясховішча, затым — у спартыўную залу. У 1962 годзе ён быў наўмысна падпалены па загадзе мясцовых улад. У спаленым выглядзе храм прастаяў да 1986 года, пакуль ім не зацікавілся гісторыкі.

З-за ўсіх складанасцяў лёсу і страт сёння ў касцёле вельмі мала старажытных рэчаў. Але паломнікам, турыстам тут будзе цікава. Жамчужына касцёла — скульптура Божай Маці Новага жыцця, адзіная ў свеце. Да яе звяртаюцца з просьбамі аб нараджэнні дзіцяці. Побач з касцёлам можна прайсціся па імправізаванай даліне Эйн-Керэм. Па паданнях, менавіта ў гэтай даліне цяжарная Дзева Марыя сустрэлася з цяжарнай Лізаветай, маці Іаана Хрысціцеля.

Для таго, каб людзям было камфортна знаёміцца з Уселюбам, на тэрыторыі касцёла працуюць кавярня, дом для гасцей, ёсць нават месца для барбекю.

«Мая задача як святара — прыводзіць людзей у свет Бога, адкрываць яго ім. І чалавек, які бачыць, што яму рады, што аб ім клапоцяцца, прыме гэта. Само паняцце рэлігійнага турызму мае пачатак з паломніцкага руху, калі людзі прыязджалі, каб убачыць культавы аб'ект, а потым успрымалі яго як духоўную частку свайго жыцця», — сказаў Віталь Цыбульскі.

Калі ўдумацца ў тое, які пласт беларускай гісторыі і культуры падымаецца падчас гаворкі пра кожны храм у гэтых мясцінах, выснова напрошваецца сам. Патэнцыял у рэлігійнага турызму не проста ёсць — ён чакае, калі на яго зверне ўвагу як мага больш беларусаў.

Валерыя СЦЯЦКО
фота Аліны МАЗАВЕЦ

Святая радасць. На Гродзеншчыне прадставілі новы турыстычны маршрут
Святая радасць. На Гродзеншчыне прадставілі новы турыстычны маршрут
Святая радасць. На Гродзеншчыне прадставілі новы турыстычны маршрут
Святая радасць. На Гродзеншчыне прадставілі новы турыстычны маршрут
Святая радасць. На Гродзеншчыне прадставілі новы турыстычны маршрут
Святая радасць. На Гродзеншчыне прадставілі новы турыстычны маршрут
Святая радасць. На Гродзеншчыне прадставілі новы турыстычны маршрут
Святая радасць. На Гродзеншчыне прадставілі новы турыстычны маршрут
Святая радасць. На Гродзеншчыне прадставілі новы турыстычны маршрут
Святая радасць. На Гродзеншчыне прадставілі новы турыстычны маршрут
Святая радасць. На Гродзеншчыне прадставілі новы турыстычны маршрут
Святая радасць. На Гродзеншчыне прадставілі новы турыстычны маршрут
Святая радасць. На Гродзеншчыне прадставілі новы турыстычны маршрут
Святая радасць. На Гродзеншчыне прадставілі новы турыстычны маршрут
Святая радасць. На Гродзеншчыне прадставілі новы турыстычны маршрут
Святая радасць. На Гродзеншчыне прадставілі новы турыстычны маршрут
Святая радасць. На Гродзеншчыне прадставілі новы турыстычны маршрут
Святая радасць. На Гродзеншчыне прадставілі новы турыстычны маршрут
Святая радасць. На Гродзеншчыне прадставілі новы турыстычны маршрут
Святая радасць. На Гродзеншчыне прадставілі новы турыстычны маршрут