24 чэрвеня, Мінск.

На II Еўрапейскіх гульнях у Мінску сёння будзе разыграна 14 камплектаў узнагарод, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

На пляцоўцы Palova Arena адбудуцца вырашальныя паядынкі турніру па баскетболе 3х3, у якіх выступяць мужчынская і жаночая зборныя Беларусі. Пачатак у 13.00.

У "Чыжоўка-Арэне" прадоўжацца спаборніцтвы дзюдаістаў, якія стартуюць у 10.30.

"Мінск-Арэна" прыме ўдзельнікаў турніру па скачках на батуце, у якім беларусы маюць добрыя медальныя перспектывы. Пачатак у 14.50. Там жа ў 19.30 стартуюць спаборніцтвы па спартыўнай аэробіцы.

Цір імя маршала С.Цімашэнкі прымае спаборніцтвы майстроў кулявой і стэндавай стральбы.

Акрамя таго, прадоўжацца папярэднія спаборніцтвы па боксе (Палац спорту "Уручча"; 14.00), настольным тэнісе (Палац тэніса; 10.00), стральбе з лука (САК "Алімпійскі"), стартуе турнір бадмінтаністаў ("Фалькон-Клуб"; 9.00).

Крынiца: БелТА