22 красавіка в Мінскай ратушы адбылося ўрачыстае закрыццё і падвядзенне вынікаў 10 Фэста Экскурсаводаў.


З прывітальным словам выступілі намеснік дыректара Дэпартамента па турыму Грыцевіч Віталій Валер’евіч, кансультант Дэпартамента па турызму Масташова Марына Веніамінаўна, старшыня Беларускага Фонда Культуры Стружэцкі Тадэуш Іванавіч, партнеры Фэста: тураператар “Віаполь” ( Патаева Галіна Рамуальдаўна) і туркампанія TravelAgency.by (Крыванос Марыя).




Юбілейны Фэст экскурсаводаў наведалі каля 7000 чалавек па ўсей Беларусі. У межах Фэста прашло 350 экскурсій. Экскурсаводы атрымалі дыпломы-падзякі і падарункі, прадастаўленыя Нацыянальным агенствам па турызму.


Паводле: Аргкамітэт “Фэста экскурсаводаў”