Настройки решения
Базовый цвет
Пользовательский цвет
Топ меню
Расположение внутреннего меню
Подложка в шапке сайта
Отображать блок "Каталог продукции"
Отображать блок "Выполненные проекты"
Версiя для людзей са слабым зрокам Звычайная версiя
06.02.2023

Як турыстычны патэнцыял выкарыстаць у патрыятычным выхаванні?

Як турыстычны патэнцыял выкарыстаць у патрыятычным выхаванні і абуджэнні стваральнай грамадзянскай пазіцыі? Вопыт Гомельскага раёна вывучалі дэпутаты рэгіёна

Умацаванне ў грамадстве ідэй міру і стваральнай працы праз развіццё турыстычнай сферы. Менавіта такую тэму для пераймання вопыту абраў Гомельскі раён для правядзення першага ў гэтым годзе традыцыйнага навучальнага семінара для старшынь Саветаў дэпутатаў базавага ўзроўню. Гомельскі абласны Савет дэпутатаў актыўна працягвае практыку падобных сустрэч, важнасць якіх цяжка пераацаніць. Вядома, што ў кожным раёне вобласці свой асаблівы стыль работы, свая сістэма ўзаемадзеяння паміж органамі ўлады і мясцовымі жыхарамі. Таму выязныя сустрэчы дэпутатаў дапамагаюць дзяліцца вопытам работы на месцах, пераймаць новы досвед. Кіраўнікі раённых Саветаў дэпутатаў выступаюць з ініцыятывай, якое сацыяльна значнае пытанне разгледзець на прыкладзе іх раёна.


Гомельскі раён мае багаты турыстычны патэнцыял. Яго эфектыўнае выкарыстанне — важны кірунак дзейнасці ў Год міру і стварэння. Гэта і ўдасканаленне ваенна-патрыятычнага выхавання, садзейнічанне міжканфесійнаму дыялогу, падтрымка мірных ініцыятыў грамадзян. На арыенціры ў гэтай дзейнасці на пачатку выязнога семінара звярнула ўвагу старшыня Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў Кацярына ЗЕНКЕВІЧ.

З перспектывамі развіцця рознанакіраванай турыстычнай сферы дэпутаты азнаёміліся на прыкладзе Чонкаўскага сельсавета. Размешчаны тут ваенна-гістарычны комплекс «Партызанская крынічка» абуджае цікавасць да вывучэння гісторыі партызанскай барацьбы з фашысцкімі акупантамі. Зямлянкі гэтага музея пад адкрытым небам узнаўляліся па дзённіках легендарнага партызанскага камандзіра Емяльяна Барыкіна і дапамагаюць адчуць атмасферу партызанскага побыту.

Дэпутаты Гомельшчыны на гэтым знакавым для рэгіёна месцы памяці далучыліся да цырымоніі прыняцця школьнікаў Галавінскай сярэдняй школы ў атрад «Юных міратворцаў». Вучні гэтай навучальнай установы Гомельскага раёна вядуць актыўную валанцёрскую дзейнасць, прымаюць удзел ва ўсіх патрыятычных акцыях Беларускага фонду міру. Як адзначыла старшыня раённай арганізацыі Беларускага фонду міру Ірына ТРАЦЦЯК, Галавінская сярэдняя школа стала першай у Гомельскім раёне ўстановай адукацыі, дзе працуе атрад юных міратворцаў.

З духоўным выхаваннем дзяцей і моладзі праз вывучэнне праваслаўных традыцый удзельнікі семінара азнаёміліся на прыкладзе работы нядзельных школ пры храме Ціхвінскай іконы Божай Маці ў Чонках.

— Пры храме дзейнічаюць школы для розных узроставых груп. Дзецям у даступнай форме расказваюць аб маральных каштоўнасцях хрысціянства. З малодшымі праводзяць гульні, а са старэйшымі рыхтуюць невялікія тэатральныя пастаноўкі. Вынікам такой работы стаў вялікі калядны канцэрт, — распавёў настаяцель храма, іерэй Віталь ПАРТЫЙ.

Заняткі ў дзіцячай нядзельнай школе праводзяць вернікі, якія скончылі біблейска-багаслоўскія курсы Гомельскай епархіі. Дэпутатам аб занятках ў храме распавялі самі выхаванцы. Старшыня Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў Кацярына Зенкевіч уручыла дзецям салодкія падарункі.

Чарговым аб'ектам у праграме семінара для старшынь райсаветаў дэпутатаў стаў санаторый «Чонкі». Гісторыя вядомай гомельскай здраўніцы — больш чым векавы вопыт аздараўлення і лячэння. Дэпутаты падзяліліся меркаваннем, што ўключэнне ў турыстычныя маршруты санаторна-курортных арганізацый — перспектыўны кірунак.

— Чонкаўскі сельсавет для многіх павінен стаць прыкладам. Ён дынамічна развіваецца і пры гэтым захоўвае найлепшыя традыцыі. Наведаўшы Чонкі, можна не толькі добра адпачыць, але і аздаравіцца духоўна, — адзначыла ўдзельнік семінара, старшыня Светлагорскага раённага Савета дэпутатаў Людміла ВЯЛІЧКА.

Госці Гомельскага раёна таксама пазнаёміліся з работай аграсядзібы «Белая дача», адметнасць якой — стравы беларускай кухні.

— Калі ў 2021 годзе ў раёне адпачылі звыш 16 тысяч чалавек, то ў 2022-м — ужо больш за 19 тысяч. Попыт на паслугі ўнутранага турызму расце з кожным годам, — падкрэсліў намеснік старшыні Гомельскага райвыканкама Дзяніс ДАВЫДАЎ.

Развіццё турызму мае не толькі важны эканамічны аспект, але і дапамагае фарміраваць станоўчы імідж раёна, захоўваць традыцыйныя рамёствы, адраджаць малыя населеныя пункты. На гэтыя рэзервы турыстычнай сферы раёна звярнула ўвагу старшыня Гомельскага раённага Савета дэпутатаў Вікторыя ЛАДУЦЬКА.

Выязны семінар для старшынь Саветаў дэпутатаў базавага ўзроўню завяршыўся сходам прадстаўнікоў Гомельскай абласной асацыяцыі мясцовых Саветаў дэпутатаў.

— У Год міру і стварэння асабліва важна падтрымаць карысныя, патрыятычныя грамадзянскія пачынанні, — звярнулася да прадстаўнікоў органаў мясцовага самакіравання, дзякуючы якім рэалізуюцца мясцовыя ініцыятывы, Вікторыя Ладуцька, якая таксама з'яўляецца старшынёй Гомельскай абласной асацыяцыі мясцовых Саветаў дэпутатаў. — Развіццё мясцовых ініцыятыў патрабуе ўдасканалення, і галоўны кірунак — гэта навучанне людзей распрацоўцы праектаў.

Так, Гомельскай абласной асацыяцыяй мясцовых Саветаў дэпутатаў летась быў арганізаваны маштабны адукацыйны курс па праектным менеджменце. І такая практыка на Гомельшчыне працягнецца.

— У трэнінгах прынялі ўдзел 44 прадстаўнікі раёнаў, у тым ліку 7 кіраўнікоў ініцыятыўных груп. У рамках навучальных семінараў-трэнінгаў у інтэрактыўнай форме ўдзельнікі азнаёміліся з паняццем праекта, асновамі яго напісання і рэалізацыі, творча папрацавалі ў групах, прэзентавалі эскізы праектаў — ініцыятыў развіцця сельскіх тэрыторый, — падкрэсліла Вікторыя Ладуцька.

Наталля КАПРЫЛЕНКА

Фота газеты «Маяк»


АПОШНIЯ АРТЫКУЛЫ

РЭКЛАМНЫ БЛОК

ПАРТНЕРЫ


© 2023, belarustourism.by
Распрацоўка сайтаў - ArtisMedia | Дызайн i дапрацоўка сайта -