Выдавецкая дзейнасць


Выданні пра Беларусь: уся краіна на старонках маляўнічых і інфарматыўных брашур.

Цікавая і карысная інфармацыя - менавіта гэта шукаюць турысты, якия плануюць свой адпачынак у Беларусі. Нацыянальнае агенцтва па турызме, імкнучыся максімальна задавальняць патрэбнасці гасцей краіны, штогод выпускае буклеты. Мэта гэтых выданняў - максімальна поўна раскрыць турыстычны патэнцыял краіны, дапамагчы адпачывальнікам арганізаваць свой адпачынак.

З'яўляючыся выканаўцам дзяржаўных праграм у сферы турызма, ДУ «Нацыянальнае агенцтва па турызме» арганізуе рэкламна-інфармацыйнае суправаджэнне турыстычнага патэнцыялу рэспублікі і рэгіёнаў шляхам выдання ў дастатковай колькасці інфармацыйна-рэкламных матэрыялаў па відах турызму і іх размяшчэння ў глабальнай сетцы. Канкрэтнымі задачамі ў дадзеным напрамку становяцца:
  
  • распрацоўка агульнай канцэпцыі, стылю і фармату выданняў;
  • падрыхтоўка і выданне рэкламна-інфармацыйных матэрыялаў па напрамках і відах турызма;
  • падрыхтоўка і выданне рэкламна-інфармацыйных матэрыялаў пра турыстычны патэнцыял рэгіёнаў Рэспублікі Беларусь.