Рэкламныя паслугi

Прапануем скарыстацца рэкламнымі паслугамі Нацыянальнага агенцтва па турызму для прасоўвання Вашай арганізацыі.

Магчымы наступныя варыянты аказання паслугі:

1) Рэкламна-інфармацыйная падтрымка на вядучым турыстычным партале для прафесіяналаў Belarustourism.by

- размяшчэнне навін прадпрыемства на галоўнай старонцы сайта ў раздзеле «Навіны турызма»;

- размяшчэнне рэкламнага артыкула;

- размяшчэнне банэра ў блоку «Партнёры», або нiжэй блока «Падключайцеся да нас у facebook».

Cайт Belarustourism.by створаны ў 2002 годзе. На шматлікіх афіцыйных парталах краіны маюцца спасылкі на наш сайт. Спасылкі на наш рэсурс размешчаны больш чым на 300 сайтах. Сайт знаходзіцца ў топе пошукавай выдачы па такіх запытах як: «турызм у Беларусі», «турызм Беларусь» і шэрагу іншых пошукавых запытаў турыстычнай тэматыкі.

2) Рэкламна-інфармацыйная падтрымка на сайце Belarus.travel

- размяшчэнне натыўнай рэкламы (рэкламнага артыкула);

- размяшчэнне банэрнай рэкламы ў розных блоках сайта.

Сайт Belarus.travel створаны ў 2017 годзе і арыентаваны перш за ўсё на спажыўцоў турыстычнага прадукта. Запуск сайта быў адзначаны ўсімі ключавымі інфармацыйнымі парталамі Рэспублікі Беларусь і сайт адразу здабыў папулярнасць. Шырока вядомы стаў і слоган сайта - «Беларусь - краіна прыемнага здзіўлення».

3) Рэкламна-інфармацыйная падтрымка праз Турыстычны інфармацыйны цэнтр на Чыгуначным вакзале.

- размяшчэнне друкаванай прадукцыі на інфармацыйнай стойцы.

Эфектыўны спосаб данясення інфармацыі турысту, які ўжо прыехаў у Беларусь - гэта размяшчэнне друкаванай прадукцыі аб вашай арганізацыі на інфармацыйнай стойцы ТІЦ Нацыянальнага агенцтва па турызме.

Турыстычны інфармацыйны цэнтр Нацыянальнага агенцтва па турызму размешчаны на Чыгуначным вакзале горада Мінска. У ім можна знайсці ўсю неабходную інфармацыю пра адпачынак у Рэспубліке Беларусь.

Мы заўсёды рады і адкрыты да ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва!

Для больш дэталёвай інфармацыі можаце пісаць на скрыню economist.nat@tut.by, альбо тэлефанаваць па нумары (017) 328 63 90.