Денис Владимирович Филипчик – победитель ХX Республиканского туристического конкурса «Познай Беларусь» 2022 года в номинации «Экскурсовод года», член аттестационной комиссии Национального агентства по туризму, кандидат исторических наук.

Филипчик Денис Владимирович.jpg

Что повлияло на Ваш выбор профессии экскурсовода?

Зараз ужо складана сказаць, чаму дакладна я вырашыў стаць экскурсаводам. У 2009 г. паступіў на гістарычны факультэт БДУ на спецыяльнасць, звязаную з культурнай спадчынай і турызмам. Адтуль і пацягнулася нітачка да экскурсій. З чацвёртага курса я ўжо быў атэставаным экскурсаводам.



Расскажите свои впечатления от первой экскурсии?

Трэба разабрацца, што мы назавём першай экскурсіяй. Падчас вучобы ў нас былі вучэбныя экскурсіі, дзе мы трэніраваліся на сваіх аднагрупніках і выкладчыках. А вось першая экскурсія, за якую я атрымаў аплату і там былі сапраўдныя турысты, яна запомнілася. Гэта была дзіцячая група, чацвёрты клас. Увага такіх слухачоў губляецца хутка, трэба не толькі распавядаць, але і сачыць за дысцыплінай, падтрымліваць цікавасць. Было вельмі складана. А яшчэ пытанні, якіх не чакаў: “Як салдаты спалі на вайне?” Пасля экскурсіі я адчуў палёгку.



Самый курьезный случай из Вашей практики?

Іх было столькі, што вылучыць самы не магчыма. Былі і сумныя кур’ёзы і вельмі вясёлыя. Аднаго разу мы ехалі аўтобусам праз лес. Прайшоў летні дожджык, засвяціла сонца. На вузкай дарозе прама перад аўтобусам спланіраваў бусел і пайшоў па ўзбочыне. Адна турыстка шчыра, без іроніі, у такім захапленні кажа: “Гэта спецыяльна для нас?” Хахатаў увесь аўтобус, а гэты расповед ператварыўся ў мой анекдот для турыстаў.

номSC_5928_новый размер.jpg

Что важнее при составлении маршрута: сам маршрут или интерес туриста?

Складана сказаць адназначна. Усё бывае па-рознаму. Але мне здаецца, што самае важнае, гэта цікавасць турыста. Ёсць людзі, якіх не кранае ні спадчына ЮНЕСКА, ні прырода, ні добрыя ўмовы размяшчэння… А ёсць групы, якія ў захапленні ад буслянкі побач з касцёлам, ад вясковага краявіду ці ад святой крынічкі. Галоўнае, каб чалавек выбіраў тое, што яму цікава. Ці гэта прамысловы турызм, ці гэта сплаў на байдарцы, альбо літаратурная экскурсія.



Расскажите о том, что туристы наиболее эмоционально воспринимают?

Канечне, усё залежыць ад таго, што гэта за турысты. Але яркія архітэктурныя і прыродныя аб’екты звычайна ўспрымаюцца эмацыйна. Шмат эмоцый выклікаюць добрыя адносіны. Калі мясцовыя людзі падказалі дарогу, распавялі пра свой касцёл з захапленнем, пажадалі добрага шляху.

DSC_2159к_result.jpg

Какая самая сложная тема для восприятия?

Вельмі складана распавядаць і ўспрымаць інфармацыю пра гора, пра чалавечый пакуты. У Беларусі шмат месцаў, дзе мы вымушаны раскрываць такія тэмы. Усе помнікі, звязаныя з войнамі, гэта не толькі радасць перамогі ці заканчэння канфлікту, але і чалавечы боль.



Ваше любимое место в Беларуси, как туриста?

Самае любімае месца як экскурсавода, турыста, чалавека – гэта, канечне, горад Глыбокае. Гэта мая малая радзіма, месца, дзе я адчуў цікавасць да мінулага, захапіўся гісторыяй.

Для турыста там можна знайсці ўсё: цікавую архітэктуру, багатую гісторыю, выбітных людзей, смачныя сувеніры. Утульнасць і каларыт беларускага паазерскага мястэчка адчуваецца тут як нідзе больш!


Напоминаем, ХХI Республиканский туристический конкурс стартовал 1 февраля 2023 года.