З нагоды тыдня роднай мовы працягваем ўзгадваць пераможцаў намінацыі «Расказ аб малой Радзіме» нашага штогодняга турыстычнага конкурсу «Пазнай Беларусь» і сёння запрашаем вас у наступнае вершаванае беларускамоўнае падарожжа:


– Хто дараваў вам неба

І гэты кут зямлі?..

– Сам Бог. Бо меў патрэбу,

Каб у шчасці мы жылі.


Жытнёвыя палеткі,

Лугі і сенажаць.

Тут сцежкамі маленства

Бягу, каб час нагнаць.


Адсюль бярэ пачатак

Зямлі маёй быццё.

Тут кожнае імгненне

Гісторыі біццё:


У Дзісне Язэп Драздовіч

Вучобу распачаў,

Святым нябёс навекі

Канстанцін Жданаў стаў.


Адсюль Ігнат Буйніцкі

Тэатру даў жыццё.

Сенатар Багдановіч

Тут здзейсніў адкрыццё.


Пісьменнік Грын, рамантык,

Шэдэўры тут ствараў.

А Патрыярх, сам Ціхан,

Храм службай акармляў...


Мне мрояй пах ранетак

У дзядулевым садку,

Я на пароме вольна

Пераплыву раку.


Вадзіца срэбрам гладзі

Адлюстравала высь…

За ўсё, чым ёсць і буду,

Паклон маёй зямлі.


Хай будзе край мой слаўны!

Хай гора абміне!..

Я гімн пяю Радзіме!

Я гімн пяю Дзісне!


Калі і ёсць дзе шчасце,

То шчасце тое тут –

Благаславёны Богам

Мой родны дзіўны кут!


Прохарава Ала, Наваполацк, ганаровая грамата

20080531-DSC_9434.jpg